Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Літвы прыбыла на сустрэчу зь Цімашэнкай


Прэзыдэнт Літвы Даля Грыбаўскайце прыбыла ў харкаўскі шпіталь «Укрзалізниці», дзе яна плянуе сустрэцца з былым прэм’ер-міністрам Юліяй Цімашэнкай, якая знаходзіцца там на лекаваньні.

Як паведамляе карэспандэнт Радыё Свабода ў Харкаве, картэж прэзыдэнта Літвы праехаў на тэрыторыю шпіталя пад крыкі «Юлі волю!», якія скандавалі каля 100 прыхільнікаў партыі «Бацькаўшчына» былога прэм’ера.

Паводле галоўнага лекара шпіталя Міхаіла Афанасьева, прэзыдэнт Літвы будзе мець 15 хвілін на сустрэчу зь Юліяй Цімашэнкай.

Таксама ён паведаміў, што «лекары задаволеныя пачаткам выхаду з галадоўкі» былога прэм’ера, і цяпер Цімашэнка атрымала ўсе прадукты, неабходныя для выхаду з галадоўкі.

Адразу пасьля прыбыцьця ў Харкаў прэзыдэнт Літвы Даля Грыбаўскайце сустрэлася кіраўнікамі гораду і вобласьці. Пазьней яна павінна сустрэцца ў Кіеве з прэзыдэнтам Украіны Віктарам Януковічам.

Прэзыдэнт Літвы Грыбаўскайце пагадзілася на ўдзел у Ялцінскім саміце кіраўнікоў дзяржаў Цэнтральнай Ініцыятывы, які пазьней быў адменены, толькі пасьля гарантый ад Віктара Януковіча наконт магчымасьці наведаць Цімашэнку.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG