Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вядучыя аналітыкі сьвету супраць ЧС па хакеі ў Менску


Цэнтар аналізу Эўрапейскай палітыкі ЗША і Freedom House апублікавалі адкрыты ліст прэзыдэнту Міжнароднай фэдэрацыі хакею Рэнэ Фазэлю.

Вядомыя палітыкі і экспэрты з Эўропы і ЗША заклікалі не праводзіць Чэмпіянат сьвету па хакеі-2014 у Менску, пакуль Аляксандр Лукашэнка ня вызваліць і не рэабілітуе ўсіх палітвязьняў і не пачне ставіцца да грамадзянаў сваёй краіны ў адпаведнасьці з агульнапрынятымі стандартамі, паведамляе сайт Freedom House.

Адкрыты ліст ініцыявала Кантактная група па Беларусі, якую арганізавалі Freedom House і Цэнтар аналізу эўрапейскай палітыкі. У групу ўваходзяць спэцыялісты і былыя высокапастаўленыя ўрадоўцы, якія распрацоўваюць варыянты палітыкі па стымуляваньню дэмакратычных рэформаў у Беларусі.

Ліст падпісалі 23 аўтарытэтных экспэрта і палітыка з ЗША і Эўропы:

Віктар Эш (былы амбасадар ЗША ў Польшчы),

Ян Бжэзінскі (старэйшы навуковы супрацоўнік Атлянтычнай Рады),

С’юзан Корк (Freedom House),

Павал Дэмэш (Нямецкі фонд Маршала),

Пітэр Дора (Цэнтар аналізу эўрапейскай палітыкі),

Ёрг Форбрыг (Нямецкі фонд Маршала),

Лорэнс Гірш (Цэнтар аналізу эўрапейскай палітыкі),

Брус Джэксан (Праект пераходных дэмакратый),

Дональд Джэнсан (Цэнтар трансатлянтычных адносін),

Дакота Корт (Міжнародны форум па бясьпецы),

Дэвід Крэмэр (Freedom House),

Ірына Красоўская (фонд «Мы памятаем»),

Роберт Крон (Цэнтар аналізу эўрапейскай палітыкі),

Эдвард Макмілан-Скот (дэпутат Эўрапарлямэнту),

Дэвід Мэркель (Цэнтар трансатлянтычных адносін),

Уэс Мітчэл (Цэнтар аналізу эўрапейскай палітыкі),

Стывен Нікс (Міжнародны рэспубліканскі інстытут),

Рабэр Нурык (Атлянтычная рада),

Крысьціна Аюлянд (дэпутат эўрапарлямэнту),

Роджэр Патоцкі (Унівэрсытэт Джорджтаўн),

Петэр Штястны (дэпутат Эўрапарлямэнту),

Гай Вэрхоўстадт (дэпутат Эўрапарлямэнту),

Сэр Грэхэм Уотсан (дэпутат Эўрапарлямэнту).
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG