Як паказала новае дасьледаваньне з удзелам добраахвотнікаў ва ўзросьце 21-64 гадоў, гранатавы сок станоўча ўплывае на сэксуальнае жаданьне ў прадстаўнікоў абодвух полаў. Ужо пасьля тыдня штодзённага ўжываньня шклянкі соку ва ўдзельнікаў экспэрымэнту падвышаўся ўзровень тэстастэрону.
Як вядома, тэстастэрон адказвае за палавыя жаданьні, рост валасоў на целе і грубы голас у мужчын. У жанчын гэты гармон прадукуецца ў яечніках і ўплывае на іх лібіда, і, акрамя гэтага, умацоўвае косткі і цягліцы. У якасьці станоўчага пабочнага эфэкту тэстастэрон уздымае настрой і абвастрае памяць, а таксама дапамагае змагацца са стрэсам.
Раней навукоўцы ўжо шмат казалі пра карысьць ужываньня гранатавага соку, у якім утрымліваецца вялікая колькасьць антыаксыдантаў. Таму ён ідэальны сродак для прафіляктыкі і лячэньня хвароб сардэчна-судзіннай сыстэмы, раку, остэаартрыту, праблемаў са страўнікам і кан’юктывіту.