Мастак Алесь Пушкін, які кіруе валянтэрамі пры рэстаўрацыі Сынкавіцкай царквы, паведаміў, што падчас расчысткі сьценаў ад алейнай фарбы знайшлі графіці.
Генэральная пракуратура адказала на зварот кіраўнікоў праваабарончых арганізацый да генэральнага пракурора РБ і старшыні Вярхоўнага суду РБ, у якім яны зьвярталі ўвагу на праблему «прэвэнтыўных затрыманьняў» грамадзкіх і палітычных актывістаў.
Маці Антона Сурапіна Алена пра тое, што сыну прад’яўленае абвінавачаньне, даведалася ад журналістаў. Адвакат абвінавачаньня яшчэ ня бачыла.
Працягваецца вылучэньне кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, якое будзе доўжыцца да 13 жніўня.
6 жніўня заля рэдкай кнігі бібліятэкі Акадэміі навук ледзь зьмясьціла ўсіх гасьцей прэзэнтацыі кнігі Уладзімера Арлова і мастака Зьмітра Герасімовіча «Вялікае княства Літоўскае. Ілюстраваная гісторыя».
Старшыня Цэнтаравыбаркаму Лідзія Ярмошына адхіліла прапанову гомельскага праваабаронцы, юрыста Леаніда Судаленкі, наладзіць лікбез для акруговых камісіяў.
Паводле сябра ініцыятыўнай групы прадпрымальніка Міхаіла Бязносенкі, 6 жніўня дырэкцыя ўнівэрмагу «Гомель» перашкаджала зьбіраць подпісы за вылучэньне яго кандыдатам у дэпутаты парлямэнту.
Берасьцейскі каардынатар руху «За свабоду» Дзяніс Турчаняк падаў скаргу ў суд на старшыню абласнога савету дэпутатаў Сяргея Ашмянцава.
«Некалькі гадоў таму мне ўдалося знайсьці „Малую падарожную кніжыцу“. Я магу сказаць, што сёньня гэта выданьне знаходзіцца ў Менску. У аднаго з нашых мільянэраў».
У сюжэце дзяржаўнага каналу сьцьвярджалася, што Стэфан Эрыксан асабіста перадаваў інструкцыі, грошы экстрэмістам, якія імкнуліся стварыць у Беларусі сытуацыю накшталт Арабскай вясны»
Сайт «Свабоду Антону Сурапіну» зьявіўся па адрасе antonsurapin.org. Антон Сурапін з 13 ліпеня 2012 году ўтрымліваецца ў сьледчым ізлатяры КДБ.
Сьпявак Зьміцер Вайцюшкевіч выказвае свае меркаваньне наконт высылкі зь Беларусі амбасадара Стэфана Эрыксана.
«Улады не плянавалі пасылаць у Стакгольм новага беларускага амбасадара. Хацелі паслаць звычайнага часовага паверанага».
Былы кандыдат у прэзыдэнты Беларусі Ўладзімер Някляеў камэнтуе для «Свабоды» высылку з краіны амбасадара Швэцыі Стэфана Эрыксана.
Колішні старшыня Вярхоўнага Савету Станіслаў Шушкевіч камэнтуе высылку зь Беларусі амбасадара Швэцыі Стэфана Эрыксана
Ініцыятыўныя групы патэнцыйных кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў працягваюць зьбіраць подпісы выбарцаў — як у пікетах на вуліцы, так і наведваючы выбарцаў дома. Тым часам да 5 жніўня ідзе вылучэньне кандыдатаў ва ўчастковыя выбарчыя камісіі.
Адміністрацыйнае пакараньне Леаніду Мажальскаму адменена. Справу вярнулі ў суд Першамайскага раёну. Матэрыялы мусіць перагледзець іншы судзьдзя.
«Магу з упэўненасьцю сказаць, што трохсуткавым утрыманьнем у турме на Акрэсьціна мяне не напалохалі, не зламалі».
У пасольстве Швэцыі ў Менску пацьвердзілі, што пасол Швэцыі Стэфан Эрыксан быў высланы з Беларусі. Эрыксан цяпер знаходзіцца ў Швэцыі.
У гарадзкім судзе Менску разгледзяць касацыйную скаргу на рашэньне, вынесенае судом Першамайскага раёну 18 ліпеня.
Загрузіць яшчэ