У Аляксандра Старыкевіча нетыповы журналісцкі лёс: ніколі не вучыўся на журфаку, у 20 гадоў працаваў ва ўплывовых расейскіх выданьнях, 18 гадоў ачольвае «Салідарнасць», ведае, чаго бракуе незалежным мэдыя і чаму неабходна крытыкаваць апазыцыю.
У Агенцтва па гарантаваным вяртаньні банкаўскіх дэпазытаў, апроч Мінфіна і Нацбанку, у якасьці гаранта ўключылі Банк разьвіцьця. Таксама ўлады разьмясьцілі ў Расеі дзяржаблігацыі на 1 мільярд даляраў. Што ўсё гэта значыць, разьбіраемся.
Старшы дарадца Сьвятланы Ціханоўскай Франак Вячорка тлумачыць, як і навошта адбываюцца замежныя візыты.
17 траўня ў судзе Маскоўскага раёну Менску судзілі журналістку парталу Tut.by Любоў Касьпяровіч. Яе вінавацяць у «несанкцыянаваным пікетаваньні» (24.23 КаАП), хоць журналістка зьбіралася асьвятляць судоы працэс над студэнтамі.
Аўтара вядомага антыкарупцыйнага дакладу, дэпутата Вярхоўнага Савету Беларусі 12-га скліканьня, аднаго зь лідэраў рабочага руху 80–90-х Сяргея Антончыка аштрафавалі за камяні з БЧБ-сымболікай. Суткі ён правёў у ізалятары часовага ўтрыманьня.
У Беларусі працягваецца судовы перасьлед праціўнікаў рэжыму Лукашэнкі. Свабода сочыць за судамі і выракамі ў крымінальных справах.
17 траўня, на трэці дзень ад пачатку працэсу паводле «справы студэнтаў», прадстаўнікі пракуратуры закончылі зачытваць абвінавачаньне ўсім падсудным.
Спрэчкі ў справе аб штурханіне на пікеце Ціханоўскай у Горадні год таму прайшлі ў судзе Кастрычніцкага раёну Горадні 17 траўня.
Вечарам 14 красавіка перастаў выходзіць на сувязь супрацоўнік «Беларуснафты» Дзьмітры Грышчанка. Ён звольніўся з працы і плянаваў зьехаць з краіны — меў квіток на самалёт у Кіеў.
На актывіста Юрыя Кавалёва, які жыве ў Чачэрску Гомельскай вобласьці, завялі крымінальную справу паводле артыкулу 368 Крымінальнага кодэксу («абраза прэзыдэнта»).
У Беларусі працягваецца перасьлед грамадзян паводле крымінальных і адміністрацыйных артыкулах. Свабода сочыць за выпадкамі затрыманьняў, ператрусаў, выстаўленьня абвінавачаньняў. Абнаўляецца.
Палітычная рада АГП патрабуе ад судзьдзяў і сілавікоў спыніць перасьлед беларусаў за выказваньне сваіх думак і грамадзянскую пазыцыю.
За некалькі тыдняў да датэрміновых выбараў, якія пройдуць у Армэніі 20 чэрвеня, Левон Тэр-Пэтрасьян заявіў, што ўвесь сьвет будзе кпіць з армянаў, калі яны зноў выберуць людзей, якія «прывялі краіну да гібелі».
Канфлікты на палітычныя тэмы прыйшлі ў беларускія сем’і. Бацькі сварацца зь дзецьмі, суседзі з суседзямі, а хтосьці губляе ў такіх спрэчках сяброў зь дзяцінства. Псыхоляг-кансультант Алена Лаўрыновіч раіць, як зрабіць такія дыскусіі больш бясьпечнымі для сябе і блізкіх.
Магілёўскага журналіста Алеся Буракова асудзілі на 20 дзён адміністрацыйнага арышту за парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў паўторна цягам году.
Ня толькі людзі з волі падтрымліваюць вязьняў. Здараецца, што і з турмы прыходзяць лісты, якія натхняюць людзей па другі бок кратаў. Свабода працягвае публікаваць цытаты зьняволеных людзей.
На гэтым фота — сябры гомельскай каманды «Страна для жизни». 15 траўня 2020 году ЦВК скончыла прыём дакумэнтаў на рэгістрацыю ініцыятыўных груп кандыдатаў у прэзыдэнты.
Пакуль невядома, калі пачнецца працэс ў справе кансультанта Радыё Свабода.
Пракурор запатрабаваў 12 гадоў зьняволеньня для менскага інжынэра Ціхана Восіпава, якога вінавацяць у замаху на забойства пяці байцоў Унутраных войск.
Загрузіць яшчэ