Служба бясьпекі Ўкраіны паведаміла аб арышце актываў і банкаўскіх рахункаў беларускай паліўнай кампаніі на падставе яе датычнасьці да фінансаваньня агрэсіі Расеі супраць Украіны.
Дзяржаўная служба статыстыкі Ўкраіны абнародавала вынікі міграцыйных працэсаў, якія адбываліся цягам 2021 году, калі яшчэ не было вайны і беларусы ўцякалі ва Ўкраіну ад рэпрэсій.
Свабода працягвае сачыць за падзеямі расейскага ўварваньня ва Ўкраіну. Вайна ідзе з 24 лютага, загінулі тысячы цывільных і вайскоўцаў, звыш 7 мільёнаў чалавек сталі ўцекачамі. Расейскія ракеты і бомбы разбурылі многія аб’екты інфраструктуры.
Амаль месяц у горадзенскай турме працягваецца працэс Мікалая Аўтуховіча, а таксама людзей, якіх аб’ядналі зь ім у адну справу. Аўтуховіч праходзіць у якасьці абвінавачванага адразу па дванаццаці артыкулах крымінальнага кодэксу, сярод якіх адзін «расстрэльны».
Жанчына павінна выехаць за мяжу да 17 чэрвеня. Назад ва Ўкраіну яе ўжо ня пусьцяць.
Украіну чакае самая складаная зіма за апошнія дзесяцігодзьдзі, незалежна ад таго, калі і як скончыцца вайна.
На Кубе вынесьлі прысуды 381 удзельніку масавых пратэстаў у ліпені мінулага году. Як паведамляе генэральная пракуратура краіны, усіх іх прыгаварылі да пазбаўленьня волі. Для 36 чалавек, прызнаных вінаватымі ў падбухторваньні да беспарадкаў, тэрмін зьняволеньня складзе ад 5 да 25 гадоў.
Кіраўнік Луганскай абласной вайсковай адміністрацыі Сяргей Гайдай заявіў, што расейскія войскі зьнішчаюць Севераданецк пастаяннымі штурмамі і абстрэламі, бо пакуль цалкам ня могуць узяць горад пад свой кантроль.
У панядзелак у Вашынгтоне адбылося другое адкрытае паседжаньне камісіі Сэнату, якая расьсьледуе падзеі 6 студзеня 2020 года, калі натоўп прыхільнікаў прэзыдэнта Дональда Трампа ўварваўся ў Кангрэс у спробе сарваць сэртыфікацыю вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў, на якіх перамог Джо Байдэн.
У Вайсковай акадэміі паветрана-касьмічнай абароны імя Жукава ў Цьверы прайшло разьвітаньне са старшым лейтэнантам Узброеных сілаў Расеі Андрэем Бабко.
Скончыўся навучальны год у Першай беларускай онлайн-школе ва Ўкраіне. Сёлета яе выпускнікамі сталі 14 юных беларусаў, якія вымушаны былі зьехаць з бацькамі з краіны, але захацелі атрымліваць беларускую адукацыю.
У інтэрвію Радыё Свабода Кузьнечыкі расказалі, як ім удалося зьбегчы з-пад носа ў ГУБАЗіК і КДБ, пра першыя дні ў Латвіі і беларускую мову.
Пра гэта паведамляе партал Zerkalo.io са спасылкай на праваабаронцаў.
Ад пачатку поўнамаштабнага расейскага ўварваньня ва Ўкраіну шмат замежных грамадзян, з ваенным досьведам і безь яго, вырашылі далучыцца да падразьдзяленьняў Узброеных сіл Украіны, каб дапамагчы ў барацьбе з расейскай арміяй.
Пад вартай Алена Гнаўк ужо пяць месяцаў.
Пагаварылі з Воляй Сарокай, магістаркай псыхалягічных навук, пра яе новую кнігу «Псыхалягічная аптэчка мігранта», пачуцьцё віны, адаптацыю на новым месцы і спосабы, якімі можна дапамагчы сабе.
Расейскі апазыцыянэр Аляксей Навальны, які знаходзіцца ў зьняволеньні, стаў ляўрэатам Мэдаля свабоды, якую штогод уручае амэрыканскі Мэмарыяльны фонд ахвяраў камунізму.
У сталіцы Балівіі Ла-Пасе суд прыгаварыў да дзесяці гадоў турэмнага зьняволеньня былуюа прэзыдэнтку краіны Джанінэ Аньнес.
8 чэрвеня палітзьняволенаму журналісту Свабоды Андрэю Кузьнечыку прысудзілі 6 год калёніі ўзмоцненага рэжыму па абвінавачаньні ў «стварэньні экстрэмісцкага фармаваньня» (арт. 361-1 КК). Закрыты працэс правялі за некалькі гадзін.
Падзеі 11 чэрвеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Загрузіць яшчэ