Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: бел-чырвона-белы сьцяг і «Пагоня» сталі дзяржаўнымі сымбалямі; 40 гадоў смайліку


Плошча Незалежнасьці ў Менску першай палове 1990-х
Плошча Незалежнасьці ў Менску першай палове 1990-х

Падзеі 19 верасьня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

19 верасьня 1991 Вярхоўны Савет Беларусі прыняў пастанову аб зьмене назвы Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі на Рэспубліку Беларусь. Дзяржаўным гербам была зацьверджаная «Пагоня», а дзяржаўным сьцягам – бел-чырвона-белы сьцяг.

Дзень у гісторыі


1356 – ангельцы разьбіваюць французаў у бітве пры Пуацье

1794 – падчас паўстаньня 1794 году расейскія войскі разьбілі пад Берасьцем атрады Рэчы Паспалітай.

1888 – у Бэльгіі на курорце Спа прайшоў першы ў гісторыі конкурс прыгажосьці.

1893 – Новая Зэляндыя стала першай у сьвеце дзяржавай, якая дала жанчынам права голасу на выбарах.

1939 – Чырвоная армія заняла Вільню.

1946 – выступ Уінстана Чэрчыля ў Цюрыскім унівэрсытэце, які паслужыў пунктам адліку ў стварэньні Рады Эўропы.

Уінстан Чэрчыль, 1956 год
Уінстан Чэрчыль, 1956 год

1982 – унівэрсытэцкі прафэсар у горадзе Пітсбург (штат Пэнсільванія) Скот Фалман упершыню даслаў сваім калегам-выкладчыкам электроннае паведамленьне-піктаграму, якое сымбалізавала эмоцыю. Так узьнік смайлік – інструмэнт, з дапамогай якога інтэрнэт-карыстальнікі могуць перадаваць свае эмоцыі.

У гэты дзень нарадзіліся

1551Генрык III, кароль Рэчы Паспалітай у 1574, потым – Францыі

1797 Януар Сухадольскі, беларускі мастак-баталіст.

1802Лаяш Кошут, вугорскі дзяржаўны дзеяч, рэвалюцыянэр, прэм’ер-міністар Вугоршчыны ў пэрыяд Вугорскай рэвалюцыі 1848-1849 гадоў.

1829Руф Ігнацьцеў, беларускі гісторык

У памяці

1938Браніслаў Туронак, беларускі нацыянальны дзяяч.

2004Рыгор Рэлес, беларускі габрэйскі пісьменьнік і паэт.

2005 Алесь Лабанок, актор, удзельнік нацыянальнакультурніцкага руху 1960–1980-х і нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х – пач. ХХІ ст.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG