Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэпэр Oxxxymiron запісаў у Расеі пратэставы відэакліп


Рэпэр Oxxxymiron. 2018 год.
Рэпэр Oxxxymiron. 2018 год.

Рэпэр Oxxxymiron выпусьціў новы відэакліп «Ойда», у якім выступае супраць палітыкі расейскіх уладаў.

Кліп быў зьняты на вуліцах Санкт-Пецярбургу, нягледзячы на тое, што пасьля пачатку расейскага ваеннага ўварваньня ва Ўкраіну рэпэр жыў і даваў канцэрты пераважна за межамі Расеі. Аўтар выступае ня толькі супраць вайны ва Ўкраіне, але і супраць масавых рэпрэсій і перасьледу іншадумцаў.

У кліпе «Ойда» Oxxxymiron кажа, што гатовы вярнуцца ў андэрграўнд, перадае прывітаньне «СК і пракуратуры» і салідарызуецца з расейскай апазыцыяй. «На нашым сьцягу — белы сьнег і сіняя рака», — сьпявае Oxxxymiron, намякаючы на белы сьцяг зь сіняй паласой, які стаў сымбалем антываеннага пратэсту апазыцыі ў Расеі і за мяжой. У прыпеве ён зьвяртаецца, відаць, да расейскіх уладаў, згадваючы, што тыя адабралі ў многіх расейцаў Расею як дом: «Забярыце дом, падавіцеся ў ім — а мы перазьбяром».

Празь дзьве гадзіны пасьля зьяўленьня кліпа «Ойда» на Youtube у Сьледчы камітэт Расеі паступіў зварот з просьбай праверыць кліп на экстрэмізм. Аўтары звароту — арганізацыя «Клич народа», вядомая сваімі даносамі на выканаўцаў, якіх лічыць «ворагамі Расеі».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG