Паветраныя сілы Ўкраіны змогуць атакаваць расейскую авіяцыю, якая падымаецца ў паветра зь беларускіх аэрадромаў або выкарыстоўвае паветраную прастору Беларусі, толькі ў тым выпадку, калі яна будзе перамяшчацца над тэрыторыяй Украіны.
Human Constanta прадставіла новы агляд барацьбы з «экстрэмізмам» у Беларусі.
МЗС Беларусі зьвяртала ўвагу на заходнія санкцыі, а апазыцыйныя прадстаўнікі — на беспрэцэдэнтнае парушэньне правоў чалавека ў краіне.
Украінскі генэрал Сяргей Крыванос сьцьвярджае, што Ўкраіна мае права нанесьці ракетныя ўдары па расейскіх аб’ектах, разьмешчаных на тэрыторыі Беларусі. Пералічваем населеныя пункты, якіх знаходзяцца побач з гэтымі аб’ектамі. Агулам там жыве каля 200 тысяч беларусаў
Кацярыну Андрэеву чакалі на волі ў верасьні, калі яна мела выйсьці пасьля адбыцьця пакараньня ў 2 гады зьняволеньня за стрым з акцыі пратэсту. Але цяпер журналістку асудзілі паводле артыкула «Здрада дзяржаве».
Беларускі памежнік, які незаконна перасек беларуска-ўкраінскую мяжу ў Шацкім раёне Валынскай вобласьці, патлумачыў сваё парушэньне жаданьне далучыцца да ўкраінскіх сіл абароны ад расейскай агрэсіі.
Кіраўнік Луганскай абласной вайсковай адміністрацыі Сяргей Гайдай заявіў, што на акупаваных расейскімі войскамі тэрыторыях гэтага рэгіёну «істотна паменшала складоў з боепрыпасамі».
Упершыню песьня прагучала ў 2014 годзе і сталася неафіцыйным гімнам Рэвалюцыі Годнасьці. Яе напісалі па-расейску. Украінская вэрсія зьявілася ў 2022-м.
Камітэт па правах чалавека ААН прапанаваў Расеі ўстрымацца ад дэпартацыі ў Беларусь 24-гадовай Яны Пінчук і забясьпечыць абарону яе жыцьця і недатыкальнасьці да разгляду камітэтам яе скаргі.
Беларуская эканоміка пачынае паступова адчуваць на сабе ўплыў санкцый. Ці заўважылі яго беларусы? Пра гэта Свабода пагутарыла з пакупнікамі і эканамістам.
У Вялікай Брытаніі на пасаду лідэра Кансэрватыўнай партыі і прэмʼер-міністра цяпер прэтэндуюць восем чалавек
З 1 ліпеня грамадзяне Польшчы могуць наведваць Беларусь бязь візаў. За першыя 10 дзён каля 500 грамадзян Польшчы скарысталіся гэтай магчымасьцю, паводле Памежнага камітэту Беларусі.
Эўразьвяз замарозіў актывы расейскіх алігархаў і кампаніяў, якія падпалі пад санкцыі, на суму 13,8 мільярда эўра, піша Reuters са спасылкай на эўракамісара па пытаньнях юстыцыі Дзідзье Рэйндэрса.
Даляр і эўра ў беларускіх абменьніках зраўняліся ў цане — 2,62 рубля і за тую, і за другую валюту. Разьбіраемся з эканамістамі, што гэта значыць і ў чым прычыны.
Інцыдэнт здарыўся 29 чэрвеня ў 13:20. Але вядома пра яго стала пасьля таго, як апублікавалі адпаведнае судовае рашэньне: беларускага памежніка пакаралі арыштам.
Урад Беларусі накіраваў дэпутатам зьмены ў закон пра выезд з краіны і ўезд у яе. Цяпер выезд могуць забараніць, бо ён «шкодзіць нацыянальным інтарэсам». Разьбіраемся з новымі папраўкамі да закону.
Расейскія войскі актывізавалі нанясеньне ракетных удараў па Мікалаеўскай, Харкаўскай, Луганскай, Данецкай і Херсонскай абласьцях. Шмат разбурэньняў і ахвяр.
Пракурор патрабуе прысудзіць Зьмітру і Насьце Дашкевічам 1,5 года пазбаўленьня волі кожнаму. Нядаўна ў сужэнцаў нарадзіўся сын. Старэйшай дачцэ Дашкевічаў Мары — 8 гадоў, сыну Давіду — 6, дачцэ Магдалене — 3 гады.
Падзеі 12 ліпеня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі
Прадстаўнікі адміністрацый, сфармаваных на занятых расейскімі войскамі тэрыторыях поўдня Ўкраіны, у панядзелак паведамляюць, што адзін зь іх кіраўнікоў загінуў, прадухіленыя спробы замаху на двух іншых.
Загрузіць яшчэ