Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейцы ўдарылі ракетамі па радзіме Зяленскага Крывым Рогу. Падтоплена больш за 100 дамоў. ФОТА


Падтопленыя праз ракетныя ўдары дамы і двары ў Крывым Рогу, 15 верасьня 2022
Падтопленыя праз ракетныя ўдары дамы і двары ў Крывым Рогу, 15 верасьня 2022

Водазабесьпячэньне Крывога Рога стабілізавалі пасьля расейскіх удараў па гідратэхнічных збудаваньнях, паведамілі мясцовыя ўлады.

14 верасьня расейцы ударылі крылатымі ракетамі па гідратэхнічных збудаваньнях у Крывым Рогу, што прывяло да павышэньня ўзроўню вады на рацэ Інгулец. Паведамлялася аб падтапленьні звыш 100 дамоў. У Крывым Рогу нарадзіўся прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі.

16 верасьня кіраўнік вайсковай адміністрацыі Крывога Рога Аляксандар Вілкул заявіў, што водазабесьпячэньне ў горадзе стабілізавана.

Зруйнаваная расейскай ракетай дамба ў Крывым Рогу, 14 верасьня 2022
Зруйнаваная расейскай ракетай дамба ў Крывым Рогу, 14 верасьня 2022

«На гідратэхнічных збудаваньнях гораду працягваюцца работы ддля ліквідацыі наступстваў ракетных удараў. Водазабесьпячэньне гораду стабілізаванае», — напісаў Вілкул у сваім тэлеграм-канале.

Падтопленыя з-за ракетных удараў дамы і двары ў Крывым Рогу, 15 верасьня 2022
Падтопленыя з-за ракетных удараў дамы і двары ў Крывым Рогу, 15 верасьня 2022

Паводле яго, у Крывароскім раёне ноччу войскі РФ абстралялі Зеленадольскую грамаду. У Нікапольскім раёне — Нікапаль, Чырвонагрыгораўскую і Марганецкую грамаду.

Падтопленыя праз ракетныя ўдары дамы і двары ў Крывым Рогу, 15 верасьня 2022
Падтопленыя праз ракетныя ўдары дамы і двары ў Крывым Рогу, 15 верасьня 2022

«У Нікапалі параненая 57-гадовая жанчына. Пашкоджана 11 шматпавярховых і прыватных дамоў, ліцэй, дзіцячы садок, цэнтар сацыяльнага абслугоўваньня, некалькі прадпрыемстваў, газаправоды і электраперадачы. У Чырвонагрыгор’еўскай грамадзе пашкоджаны шматпавярховікі і крама. Бяз стратаў», — паведаміў ён.

Падтопленыя праз ракетныя ўдары дамы і двары ў Крывым Рогу, 15 верасьня 2022
Падтопленыя праз ракетныя ўдары дамы і двары ў Крывым Рогу, 15 верасьня 2022

14 верасьня расейскія войскі нанесьлі восем удараў крылатымі ракетамі па гідратэхнічных збудаваньнях у Крывым Рогу, што пацягнула за сабой павышэньне ўзроўню вады на рацэ Інгулец. Паведамлялася аб падтапленьні звыш 100 дамоў і падворкаў. 15 верасьня ўлады паведамлялі аб чарговых расейскіх ударах па Крывым Рогу і яшчэ пападаньні ў раёне гідратэхнічных збудаваньняў.

Крывы рог, 15 верасьня 2022
Крывы рог, 15 верасьня 2022

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG