Судовыя пасяджэньні ў «справе БелаПАН» праходзілі ў закрытым рэжыме з 6 чэрвеня, іх удзельнікі далі падпіску аб невыдаваньні.
Свабода атрымала фота затрыманага, на якім відаць, што ён знаходзіцца ў лякарні, а над галавой у яго напісана прозьвішча «Пятроў» і імя, падобнае на «Максім». Але пацьверджэньня, што гэтае імя сапраўднае, мы не атрымалі.
У Ізюмскім раёне Харкаўскай вобласьці эксгумавалі целы 534 цывільных грамадзян Украіны, закатаваных расейскімі войскамі ў часе акупацыі.
Нобэлеўскі камітэт прысудзіў прэмію ў літаратуры францускай пісьменьніцы Ані Эрно.
Расейскія акупацыйныя ўлады спрабуюць зрабіць лінію «дзяржаўнай мяжы» на захопленых тэрыторыях Данецкай, Запароскай і Херсонскай абласьцей Украіны, як гэта было пасьля анэксіі Крыму і Данбасу, і вызначаюць свае правілы яе перасячэньня.
Пра рашэньне ўладаў закрыць школу, якая арандавала памяшканьне ў Хрысьціянскім сацыяльным цэнтры «Місія добрага самараніна» ў Менску з 30 жніўня 2022 году.
Рэжым Аляксандра Лукашэнкі працягвае помсьціць Рымска-каталіцкай царкве ў Беларусі за крытычную да ўладаў пазыцыю падчас выбарчай кампаніі і пасьлявыбарных рэпрэсій 2020 году.
Старшыня партыі «Аманат», якая кіруе ў Казахстане, прапанаваў вылучыць кандыдатам у прэзыдэнты дзейнага кіраўніка дзяржавы Касым-Жамарта Такаева.
У 2016 годзе падчас збору ўраджаю загінула васьміклясьніца Вікторыя Папчэня. З таго часу пра пасыланьне школьнікаў на палі было не чуваць.
Чытачы Свабоды паведамляюць пра цікавасьць да іх з боку вайсковых камісарыятаў. Гэта тычыцца як тых, хто служыў або стаіць на вайсковым уліку, так і мэдыкаў і студэнтаў. На фоне абвешчанай у Расеі мабілізацыі хвалявацца пачалі і беларусы.
Мантас Данелюс — літоўскі юрыст, які дапамагаў беларусам у Літве, а пасьля адкрыта прызнаўся ў супрацоўніцтве зь беларускім КДБ. Што пра яго кажуць беларускія арганізацыі.
46-гадовы Аляксандар Рагожнік стаў дзявятым міністрам прамысловасьці за часы кіраваньня Аляксандра Лукашэнкі. На гэтай пасадзе Рагожнік зьмяніў Пятра Пархомчыка, які пайшоў на павышэньне ў крэсла віцэ-прэм’ера.
Дэмакратычная лідэрка Беларусі Сьвятлана Ціханоўская прадставіла прэм’ер-міністру Польшчы Матэвушу Маравецкаму Аб’яднаны пераходны кабінэт і яго чальцоў Тацяну Зарэцкую, Аліну Коўшык, Паўла Латушку і Аляксандра Азарава.
Паглядзелі, як беларусы і ня толькі сьмяюцца з уцекачоў ад расейскай мабілізацыі.
Летась падчас афіцыйнага сьвяткаваньня Дня народнага адзінства 17 верасьня Аляксандар Лукашэнка сказаў наступнае: «Мы ім нават не нагадваем, што Беласток і Беласточчына — гэта беларускія землі, што Вільня — гэта таксама беларускі горад».
Пасьля таго, як Аляксандар Лукашэнка выступіў наконт прыватных школ, назваўшы іх «антыдзяржаўнай кляакай», улады закрылі большасьць прыватных устаноў адукацыі. Лукашэнка заклікаў чыноўнікаў «зачысьціць усё да немагчымасьці».
Экспэрты амэрыканскага Інстытуту вывучэньня вайны (ISW) перакананыя, што выкраданьне генэральнага дырэктара Запароскай АЭС Ігара Мурашова і перадача яго ўкраінскім уладам зьяўляюцца адным з этапаў для ўсталяваньня поўнага кантролю над гэтай атамнай станцыяй з боку Расеі.
Асьпірантаў за 5 гадоў паменела на 440 чалавек. Паглядзелі, як справы з навукай і навукоўцамі.
2 і 3 кастрычніка ў Кракаве і Беластоку прайшлі прэзэнтацыі кнігі «Lodołamaczka. Swiatłana Cichanouska», якую напісаў журналіст буйной польскай газэты Rzeczpospolita Руслан Шошын.
Расейскія войскі за апошнія суткі нанесьлі па Ўкраіне тры ракетныя і 12 артылерыйскіх удараў, а таксама зьдзейсьнілі больш за 100 абстрэлаў з рэактыўных сыстэм залпавага агню.
Загрузіць яшчэ