Расейцы атакавалі дронамі Кіеў, абстралялі Херсон. Запускаў з тэрыторыі Беларусі не было

Кіеў, лістапад 2022
Кіеў, лістапад 2022

У Кіеве а 6-й раніцы адбыўся выбух. Расейцы атакавалі цэнтар украінскай сталіцы. Паветраная трывога была з 6-й да 9-й раніцы.

Зноў пацярпеў цэнтар украінскай сталіцы — Шаўчэнкаўскі раён, — тут знаходзяцца амаль усе структуры дзяржаўнага кіраваньня, большасьць вышэйшых навучальных установаў, культурныя аб’екты, тэатры, замежныя амбасады і жылыя дамы. Як паведамілі гарадзкія ўлады, на месца выбуху выехалі ратавальныя службы.

Мэр Кіева Віталь Клічко паведаміў, што пасьля абвяшчэньня паветранай трывогі сілы супрацьпаветранай абароны зьбілі мінімум 10 бесьпілётнікаў.

У сувязі з пагрозай абстрэлаў трывогу абвясьцілі таксама ў Кіеўскай, Віньніцкай і Жытомірскай вобласьцях.

Пазьней удакладнілі, што ў Шаўчэнкаўскім раёне Кіева пацярпелі два адміністрацыйныя будынкі — ад рэштак зьбітых дронаў. Інфармацыю аб магчымых пацярпелых высьвятляюць.

Кіраўнік Кіеўскай вобласьці Аляксей Кулеба паведаміў, што бесьпілётнікамі Расея зноў цэліць у энэргетычную інфраструктуру.

Запускаў з тэрыторыі Беларусі не было

Як паведамілі ў камандаваньні Паветраных сіл Украіны, расейцы запусьцілі дроны з кірунку ўсходняга ўзьбярэжжа Азоўскага мора.

Расейцы зноў атакавалі Херсон

Днём 14 сьнежня расейцы атакавалі Херсон. Як паведаміў кіраўнік Херсонскай абласной вайсковай адміністрацыі Яраслаў Янушэвіч, з рэактыўных сыстэм, разьмешчаных на акупаваных украінскіх тэрыторыях, расейцы абстралялі будынак абласной адміністрацыі.Паводле Яраслава Янушэвіча, пашкоджаны два паверхі, абыйшлося без ахвяр.

​
XS
SM
MD
LG