ЗША могуць перадаць Украіне электроннае абсталяваньне, якое ператварае некіравальныя авіяцыйныя боепрыпасы ў «разумныя» бомбы, здольныя з высокай ступеньню дакладнасьці паражаць пазыцыі праціўніка.
Ці атрымліваюць беларускія лекары па 2300, як кажа Міністэрства аховы здароўя? Колькі маюць іхныя калегі за мяжой? Пра гэта Свабода спыталася ў лекараў.
Сьвятлана Ціханоўская адказала на зварот да яе Офісу Аляксандра Лойкі, мужа зьняволенай журналісткі Ірыны Слаўнікавай. У звароце Лойка заявіў, што каманда Ціханоўскай не наблізіла Беларусь да разьвязаньня праблемы палітвязьняў.
Для беларусак у краіне і за мяжой, пацярпелых ад хатняга гвалту, пачала работу ў тэставым рэжыме онлайн-лінія www. oliviahelp.org.
Расея цалкам захапіла Марыюпаль Данецкай вобласьці сёлета ў траўні пасьля жорсткіх абстрэлаў і дамоўленасьці аб выхадзе ўкраінскіх абаронцаў гораду з апошніх абарончых пазыцыяў на прамысловай пляцоўцы заводу «Азоўсталь».
У Палацы Незалежнасьці спартовыя чыноўнікі адсправаздачыліся перад Лукашэнкам за тое, як разьвіваюць спорт насуперак санкцыям, уведзеным супраць Беларусі за палітычныя рэпрэсіі і суўдзел у вайне Расеі супраць Украіны.
Як стала вядома Свабодзе, у «дыскрэдытацыі» Рэспублікі Беларусі абвінавачваюць былую журналістку Ларысу Шчыракову. Расказваем пра іншыя такія выпадкі.
Каардынатар у пытаньнях міжнароднай дапамогі Офісe Сьвятланы Ціханоўскай, аналітык Цэнтру эўрапейскай трансфармацыі Андрэй Ягораў патлумачыў, як можа працаваць закон, які дазваляе пазбаўляць беларусаў грамадзянства.
Супрацьпяхотная міна, якая выбухнула, была пакінутая расейцамі. Паводле ўкраінскага ўраду, сапэры мусяць праверыць яшчэ 174 тысячы квадратных кілямэтраў тэрыторыі на наяўнасьць мінаў. Гэта складае 30% ад агульнай плошчы Ўкраіны.
Грамадзянін Беларусі Максім Зязюльчык, якога ўзялі ў палон украінскія вайскоўцы пры вызваленьні ад расейскіх акупантаў Ліманскага раёну Данецкай вобласьці, быў паранены, але праз два тыдні вярнуўся на баявыя пазыцыі расейскіх войскаў у Луганскай вобласьці.
Паразмаўлялі з заснавальніцай праекту «Leleka» Аляксандрай Ламачэнкай пра тое, як зьявілася ідэя яго стварыць, колькім дзецям ужо ўдалося дапамагчы і пра далейшыя пляны.
Агулам у «справе Зельцара» ў Беларусі праходзяць больш за 200 чалавек. Свабода атрымала аўдыёзапіс допыту абвінавачанага на адным з такіх працэсаў.
У Кіеве а 6-й раніцы адбыўся выбух. Расейцы атакавалі цэнтар украінскай сталіцы. Паветраная трывога была з 6-й да 9-й раніцы.
Глядзім, якія інвэстары пакінулі Беларусь і што дзяржава ад гэтага страціла, а таксама ўспамінаем, як улада сама выганяла інвэстараў.
У Менскім гарадзкім судзе працягваецца працэс на журналістам Генадзем Мажэйкам. Працэс вядзе судзьдзя Тацяна Фалькоўская, якая нядаўна прысудзіла 8 гадоў калёніі экс-журналістцы БТ Ксеніі Луцкіной.
12 сьнежня на старонках брагінскай раённай газэты «Маяк Палесся» ў апэратыўнай зводцы ад міліцыі зьявілася інфармацыя пра забойства ля мяжы з Украінай вэтэрынарнага лекара з Гомля.
Міністар замежных справаў Украіны Дзьмітро Кулеба заявіў, што ініцыятыва «Ўсходняе партнэрства» і палітыка суседзтва Эўрапейскага Зьвязу патрабуюць карэнных зьменаў пасьля таго, як Расея разьвязала поўнамаштабную вайну супраць Украіны.
Асартымэнт парфумэрна-касмэтычных тавараў, бытавой хіміі ў крамах стаў значна бяднейшым. Але пустых паліцаў няма: зьніклыя заходнія тавары прадаўцы замяняюць беларускімі і расейскімі.
Лідэр гурту J:Морс Уладзімер Пугач сьцьвярджае, што ён не эміграваў, а часова пераехаў да свайго слухача ў Варшаву.
У красавіку Свабода параўноўвала цэны ў менскіх крамах «Эўраопт», «Гіппа», «Green» з цэнамі ў літоўскіх, польскіх і нямецкіх крамах. Праз восем месяцаў мы вярнуліся ў тыя ж менскія крамы і паглядзелі, як зьмяніліся цэны.
Загрузіць яшчэ