Расея чатырнаццаты раз атакуе энэргасыстэму Ўкраіны. Гучаць выбухі ў Кіеве, Львове, Адэскай вобласьці

Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Пацярпелі аб’екты высакавольтнай інфраструктуры ва ўсходнім, заходнім і паўднёвым рэгіёнах Украіны.

Украінскае прадпрыемства «Укренерго» паведаміла, што Расея з раніцы 10 лютага пачала чарговую атаку на энэргетычную сыстэму.

«На жаль, маем пацэльваньні на некалькіх аб’ектах высакавольтнай інфраструктуры ва ўсходнім, заходнім і паўднёвым рэгіёнах, што выклікалі перабоі з энергазабесьпячэньнем у некалькіх абласьцях», — адзначаецца ў паведамленьні «Укренерго».

У кампаніі паведамілі, што і ў ноч на 10 лютага расейцы атакавалі ракетамі і дронамі электрастанцыі і аб’екты сыстэмы перадачы электраэнэргіі.

Для мінімізацыі магчымых наступстваў атакі і захаваньня энэргасыстэмы па ўсёй Украіне пачалі аварыйна адключаць электраэнэргію.

Паветраная трывога прагучала 10 лютага па ўсёй тэрыторыі Ўкраіны а 9-й раніцы. Вайскоўцы сьцьвярджаюць, што адбыліся пускі ракет з расейскага Белгарада і Чорнага мора. Ва ўкраінскіх тэлеграм-каналах паведамляюць аб выбухах у сталіцы, у Браварах, Харкаве, у Кіеўскай і Адэскай абласьцях, а таксама ў Віньніцкай вобласьці і Львове.

​
XS
SM
MD
LG