Канада перадасьць Украіне на рамонт энэргетыкі ўвесь свой даход ад мытных збораў у гандлі зь Беларусьсю і Расеяй

Хрысьці Фрыланд
Хрысьці Фрыланд

Урад Канады ўхваліў рашэньне аб перадачы Ўкраіне на аднаўленьне пашкоджанай абстрэламі энэргетычнай інфраструктуры 115 мільёнаў даляраў, атрыманых ад павелічэньня мытных збораў пасьля скасаваньня рэжыму найбольшага спрыяньня ў гандлі (MFN).

Як паведамляецца на сайце намесьніцы прэм’ер-міністра, міністра фінансаў Канады Хрысьці Фрыланд, скасаваньне спрыяльнай гандлёвай палітыкі ў дачыненьні да прадукцыі з Расеі і Беларусі прывяло да павелічэньня мытных збораў на 35%.

Гэтыя сродкі будуць накіраваныя ва Ўкраіну праз адпаведны нядаўна створаны фонд Усясьветнага банку для садзейнічаньня ўнёскам міжнародных партнэраў для аднаўленьня энэргетыкі ва Ўкраіне.

З пачатку расейскага ўварваньня, падтрыманага Беларусьсю, Канада аказала вайсковую і гуманітарную дапамогу Ўкраіне на 5 мільярдаў даляраў.

​
XS
SM
MD
LG