У сьнежні 2021 году, за некалькі месяцаў да расейскага ваеннага ўварваньня, толькі 27% украінцаў давяралі прэзыдэнту Ўладзіміру Зяленскаму.
Паводле задумы вучэньняў, адна з варожых дывэрсійна-выведных груп спрабавала прарвацца ў горад, а другая захапіла ў закладнікі кіраўніка і галоўнага інжынэра энэргааб’екта разам зь іхнымі сем’ямі.
Экспэрты амэрыканскага Інстытуту вывучэньня вайны (ISW) не выключаюць, што Расея захапіла ў Данецкай вобласьці горад Салядар, жорсткія баі ў якім ідуць некалькі тыдняў.
Міхаіл «Грызьлі» працаваў у Менску трэнэрам і пісаў творы пра Другую сусьветную вайну ў стылі фэнтэзі і ваенна-прыгодніцкай прозы. Цяпер ён абараняе Ўкраіну. Пра гэта ў гутарцы Свабоды.
Цэны на харчовыя тавары ў сьнежні вырасьлі на 0,7%. Дагэтуль два месяцы яны зьніжаліся. Што падаражэла і чаму.
У Эўрапейскай камісіі заявілі, што санкцыйныя сьпісы ў сувязі з расейскай вайной ва Ўкраіне рыхтуюцца на канфідэнцыйнай аснове. Выказалася па тэме і Сьвятлана Ціханоўская.
У рыскім аддзяленьні будуць працаваць журналісты некалькіх службаў Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода.
Паразмаўлялі з Тацянай Шчытцовай пра новаўвядзеньні ва ўступнай кампаніі, чаму гэта новы сродак кантролю над моладзьдзю.
Павялічваецца і пагроза нанясеньня ракетна-авіяцыйных удараў, прымяненьня дронаў-камікадзе па тэрыторыі Ўкраіны з паветранай прасторы Беларусі.
Дадаўся яшчэ адзін складаны кірунак для баявых дзеяньняў — горад Крамянная ў Луганскай вобласьці.
Сярод ляўрэатаў штогадовай прэміі «За духоўнае адраджэньне» і спэцпрэміі Лукашэнкі сёлета апынуўся вайскова-патрыятычны клюб «Рысь», які дзейнічае пры частцы 3214 унутраных войскаў.
Расказваем гісторыю Ганны Вішняк, валянтэркі тэлеграм-канала «Водители 97%», якая адбыла тэрмін 2,5 года ў Гомельскай жаночай калёніі № 4. Палову часу яна правяла ў ШЫЗА і прэс-атрадзе. Мела 16 спагнаньняў.
У справаздачы Інстытуту вывучэньня вайны (ISW) таксама ацанілі вынікі нарады, якую правёў у Львове Ўладзімір Зяленскі аб сытуацыі на паўночна-заходніх межах Украіны.
Чым вядомы Павал Белавус, якога вінавацяць у «здрадзе дзяржаве і кіраваньні экстрэмісцкім фармаваньнем»? Расказваем, што важнага ён зрабіў для Беларусі.
З 2023 году ў Беларусі будуць дадаткова абкладаць незанятых у эканоміцы новым падаткам. Закране ён ня ўсіх.
Перасьлед ІТ-шнікаў — навошта рэжуць курку, якая нясе залатыя яйкі? Чаму ўлады фактычна скасавалі аўтарскае права для «недружалюбных» краін? Чаму Лукашэнка, нягледзячы на залежнасьць ад Масквы, не аддаў ёй флягманы беларускай індустрыі?
У цэнтры трохбаковых перамоваў была тэма далейшай дапамогі Ўкраіне ва ўмовах расейскай агрэсіі, а таксама падтрымка празаходніх інтэграцыйных памкненьняў Украіны.
Ва Ўкраіне на замову цэнтру «Нова Європа» правялі апытаньне наконт эўрапейскай, эўраатлянтычнай інтэграцыі, склалі сьвежы рэйтынг даверу і недаверу палітыкам і актуалізавалі дадзеныя па меркаваньнях жыхароў Украіны адносна міжнародных арганізацый і аб’яднаньняў.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі правёў у Львове каардынацыйную нараду пра стан забесьпячэньня аховы дзяржаўнай мяжы і актуальную сытуацыю зь бясьпекаю ў паўночна-заходніх абласьцях Украіны.
Усяго з пачатку працы адмыслова заснаванай экспэртнай рады на беларускую мову пераклалі 16 заканадаўчых актаў. Усе іншыя законы напісаныя выключна на расейскай, нягледзячы на дэкляраваную ў Канстытуцыі Беларусі роўнасьць дзьвюх дзяржаўных моваў.
Загрузіць яшчэ