У ноч на 12 сакавіка адміністрацыя мэсэнджэра Telegram выдаліла канал ГУБОП, які належыць галоўнаму ўпраўленьню па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю і карупцыяй (ГУБАЗіК) МУС.
Генэральны дырэктар мэдыякарпарацыі Deutsche Welle раскрытыкаваў прызнаньне зьмесьціва і лягатыпу DW у Беларусі «экстрэмісцкім» згодна з рашэньнем суду Цэнтральнага раёну Менску.
Супрацоўнікі ГУБАЗіК затрымалі 43-гадовага жыхара Асіповічаў і 49-гадовага жыхара Віцебску. Жыхара Асіповічаў абвінавачваюць у спробе зрабіць «дывэрсію на чыгуначных шляхах», жыхара Віцебску — у «падрыхтоўцы тэракту» на чыгунцы.
За неадкладнае спыненьне ваенных дзеяньняў ва Ўкраіне выступілі беларускія юрысты. Пад адкрытым зваротам аб гэтым падпісалася больш за 250 чалавек.
Беларускае войска не выкарыстоўваецца ў вайне супраць Украіны, заявіў дарадца прэзыдэнта Ўкраіны Аляксей Арастовіч 6 сакавіка ў эфіры тэлеканалу «1+1».
Лякальныя акцыі пратэсту супраць расійскага ўварваньня ва Украіну прайшлі 27 лютага ў розных раёнах Менска. Акцыі супалі з асноўным днём галасаваньня на рэфэрэндуме аб зьмяненьні Канстытуцыі, які закліканы яшчэ больш умацаваць уладу Аляксандра Лукашэнкі.
У камісіі непакояцца, што рэфэрэндум будзе выкарыстаны для наданьня легітымнасьці аўтарытарным тэндэнцыям.
На думку ўкраінскага боку, прагназавалася, што расейскія войскі застануцца ў Беларусі. У Літве заклікаюць узмацніць бясьпеку Эўропы.
Гэта вынікае з дадзеных фэдэральнага ўраду Нямеччыны, падрыхтаваных у адказ на запыт групы дэпутатаў Бундэстагу з ультраправай фракцыі «Альтэрнатыва для Нямеччыны».
Барыс Грызлоў лічыць, што зброя пойдзе на «ўмацаваньне саюзнай групоўкі і заходняй мяжы».
Зэнітны ракетны комплекс С-400, прыпісаны да Ўсходняй вайсковай акругі Расеі, прыбыў на беларуска-расейскія манэўры ля ўкраінскай мяжы.
Праект новай беларускай Канстытуцыі стаў адной з тэм перамоваў прэзыдэнтаў Расеі Ўладзіміра Пуціна і Францыі Эманюэля Макрона, якія адбыліся вечарам 7 лютага ў Маскве.
Так званыя «народныя дружыны» будуць дапамагаць міліцыянтам на ўчастках па ўсёй Беларусі.
Міністэрства фінансаў Беларусі паказала лічбы, як зьмянілася за год унутраная і вонкавая запазычанасьці і колькі заплянавана выдаткаваць на іх пагашэньне сёлета.
«Трэба ўлічваць асьцярогі іншых краін наконт маючых адбыцца беларуска-расейскіх манэўраў і дадаваць ім адкрытасьці», — заявіў Станіслаў Зась.
Паводле Дзьмітрыя Піневіча, урэзаць «каранавірусныя надбаўкі» плянуюць пасьля завяршэньня пандэміі.
Расея перакідае ў Беларусь сілы, у некалькі разоў большыя, чым падчас вучэньняў, якія прайшлі летась у верасьні, заявіў міністар абароны Літвы Арвідас Анушаўскас.
Юрыст Гары Паганяйла зьвярнуўся ў Вярхоўны суд са скаргай на выданьне Аляксандрам Лукашэнкам указу № 14 аб прызначэньні рэфэрэндуму аб зьмене Канстытуцыі.
Улады Іраку ўчора далі дакладную лічбу мігрантаў, якія вярнуліся зь Беларусі ў краіну пасьля таго, як Літва і Польшча не прапусьцілі іх у Эўразьвяз.
Тацяне Канеўскай пагоршылі ўмовы ўтрыманьня. Дакладныя прычыны такога рашэньня невядомыя.
Загрузіць яшчэ