Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сярод 11 228 мігрантаў, затрыманых нямецкай паліцыяй ля мяжы з Польшчай у 2021 годзе, былі двое грамадзян Беларусі

Затрыманьне арганізатараў перавозкі мігрантаў зь Беларусі ў Нямеччыну, студзень 2022
Затрыманьне арганізатараў перавозкі мігрантаў зь Беларусі ў Нямеччыну, студзень 2022

Гэта вынікае з дадзеных фэдэральнага ўраду Нямеччыны, падрыхтаваных у адказ на запыт групы дэпутатаў Бундэстагу з ультраправай фракцыі «Альтэрнатыва для Нямеччыны».

Запыт тычыўся «крызіснай сытуацыі на зьнешняй мяжы ЭЗ зь Беларусьсю».

У цэлым сярод затрыманых былі грамадзяне 39 дзяржаў: Іраку (7716, ці 68,7%), Сырыі (1713 ці 15,3%), Емэну (534 ці 4,8%), Ірану (519 ці 4,6%), Афганістану (289 ці 2,6%), Турэччыны (171 ці 1,5%), Эгіпту (76 ці 0,7%) ды іншых краін.

Беларускіх грамадзян затрымлівалі ў верасьні і лістападзе. У адказе на дэпутацкі запыт урад падкрэсьліў, што працягне «ўважліва сачыць за сытуацыяй» і прыме любыя неабходныя рашэньні. Таксама там запэўнілі, што ўрад будзе надалей «рашуча выступаць супраць любога выкарыстаньня ўцекачоў і мігрантаў беларускім рэжымам у палітычных мэтах».

Паводле зьвестак МЗС Нямеччыны, у 2021 годзе празь Беларусь у ЭЗ трапіла ня менш як 20 тысяч нелегальных мігрантаў, у студзені 2022 году тым жа маршрутам — ужо 361 чалавек.

Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG