Спэцыялісты, якія працуюць індывідуальна і ў юрыдычных фірмах, адвакаты, у тым ліку пазбаўленыя ліцэнзій з палітычных матываў у 2020-2021 гадах, выказалі сваю нязгоду з тым, што «тэрыторыя Беларусі стала пляцдармам для разьмяшчэньня расейскіх войск, якія вядуць баявыя дзеяньні ва Ўкраіне, і наша краіна ўцягнутая ў гэты канфлікт».
Гэты зварот паступіў у некаторыя незалежныя СМІ.
На думку аўтараў звароту, вырашэньне любых канфліктаў павінна адбывацца не ваеннымі, а выключна прававымі мэтадамі.
«Мы выказваем падтрымку нашым украінскім калегам, якія зараз вымушаны абараняць не інтарэсы кліентаў у судзе, а свой народ і свае сем’і ад вайны, са зброяй у руках або без, — сказана ў звароце. — Мы выказваем падтрымку ўкраінскаму народу, які абараняе родную зямлю».
Раней з такім зваротам выступіла беларуская навуковая супольнасьць.