Пасьля прагулак зь бел-чырвона-белым сьцягам Ніну Багінскую нярэдка адвозяць у Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтар псыхічнага здароўя ў менскім мікрараёне Навінкі.
За кастрычнік 2022 году палітычнымі зьняволенымі прызнана 72 чалавекі (у верасьні — 44, або ў 1,6 раза менш), іх агульная колькасьць на 1 лістапада склала 1353, паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна» ў штомесячнай справаздачы.
«Лукашэнка ўжо ўяўляе сабой ваенную пагрозу, але гэтая пагроза можа стаць ядзернай», — сказаў Павал Латушка.
BPN паведамляе, што 1 лістапада Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы разьвярнула на літоўска-беларускім памежжы 49 мігрантаў. Са студзеня ў Літве зафіксавалі 9876 спроб нелегальнага пераходу мяжы.
Польскае Мінадукацыі заявіла, што ўсе беларускія грамадзяне, якія цяпер атрымліваюць адукацыю ў Польшчы, прадоўжаць навучаньне ў адпаведнасьці са сваёй праграмай.
Настаў час індывідуальным прадпрымальнікам «працаваць празрыста» і «не перашкаджаць лёгкай прамысловасьці працаваць», заявіў Аляксандар Лукашэнка 31 кастрычніка падчас дакладу прэм’ер-міністра Рамана Галоўчанкі.
Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы паведаміла, што 28 кастрычніка на літоўска-беларускім памежжы разьвярнулі 47 мігрантаў. Са студзеня ў Літве зафіксавалі 9 750 спробаў нелегальнага пераходу мяжы.
У Беларусі па ініцыятыве ўладаў зьнішчана або апаганена 13 месцаў памяці палякаў, у тым ліку ваенных пахаваньняў, помнікаў і памятных знакаў, паведамілі BPN у МЗС Польшчы.
Макей прыбыў у Тэгеран на сустрэчу з кіраўніком МЗС Ірану Амірам Абдалахіянам і заявіў, што «падыходы Беларусі і Ірану супадаюць у большасьці важных пытаньняў міжнароднага парадку дня».
Адміністрацыя прэзыдэнта сумесна зь Міністэрствам інфармацыі зьбіраецца вырашыць «праблему антыбеларускіх кніг, якія скажаюць гісторыю, праца ў гэтым кірунку праводзіцца». Так заявіў кіраўнік адміністрацыі Лукашэнкі Ігар Сергеенка на пасяджэньні рэспубліканскай рады ў гістарычнай палітыцы.
Супраць Беларусі разьвязана «гібрыдная», а на яе фоне — «інфармацыйная вайна», заявіў дзяржсакратар Савету бясьпекі Аляксандар Вальфовіч 26 кастрычніка на сустрэчы з працоўнымі калектывамі Гомля, паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны.
Узровень свабоды інтэрнэту ў Беларусі за апошні год «яшчэ больш зьнізіўся», гаворыцца ў дакладзе амэрыканскай няўрадавай арганізацыі Freedom House.
Ёсьць значныя цяжкасьці з атрыманьнем грамадзянамі Беларусі на тэрыторыі Польшчы нацыянальных візаў, у тым ліку на гуманітарных падставах, паведаміла журналістам дырэктарка дэпартамэнту прававой дапамогі ЦБС Вольга Дабравольская.
Справы заведзеныя ў рамках унівэрсальнай юрысдыкцыі, якая прадугледжвае экстэрытарыяльны прынцып прыцягненьня да адказнасьці.
Усебеларускі народны сход (УНС) прапануецца надзяліць паўнамоцтвамі па вызначэньні легітымнасьці выбараў, даць магчымасьць сходу ініцыяваць правядзеньне рэфэрэндумаў, а таксама адхіляць ад пасады прэзыдэнта .
Міністэрства інфармацыі Беларусі разблякавала доступ да недзяржаўнага сайта blizko.by. Увечары 21 кастрычніка на ім зноў сталі публікавацца навіны. Першай навіной стала надвор’е на гэтыя выходныя.
Мабілізацыя ў Беларусі не адбываецца, вайна краіне не патрэбная, заявіў Аляксандар Лукашэнка 21 кастрычніка на агульнавайсковым палігоне Абуз-Лясноўскі (Берасьцейская вобласьць), адказваючы на пытаньні журналістаў дзяржаўных СМІ.
Паводле КДБ, затрыманыя зьбіралі і перадавалі зьвесткі аб разьмяшчэньні чыгуначных вузлоў і перамяшчэньні вайсковай тэхнікі.
У Беларусі затрымалі ўкраінскага шпіёна і двух завэрбаваных ім беларусаў, заявіў 20 кастрычніка старшыня Камітэту дзяржаўнай бясьпекі Іван Тэртэль.
Вытворцы будуць узгадняць павышэньне адпускных цэн зь дзяржаўнымі органамі, аблвыканкамамі і Менскім гарвыканкамам.
Загрузіць яшчэ