Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Польшчы: у Беларусі па ініцыятыве ўладаў зьнішчана ці апаганена ўжо 13 месцаў памяці палякаў


Ілюстрацыйнае фота. Могілкі жаўнераў АК у Суркантах да і пасьля зьнішчэньня
Ілюстрацыйнае фота. Могілкі жаўнераў АК у Суркантах да і пасьля зьнішчэньня

Паводле зьвестак на 28 кастрычніка, у Беларусі па ініцыятыве ўладаў зьнішчана або апаганена 13 месцаў памяці палякаў, у тым ліку ваенных пахаваньняў, помнікаў і памятных знакаў, заявіла BPN намесьніца дырэктара Ўсходняга дэпартамэнту МЗС Польшчы Ганна Костшава-Мішталь.

На яе думку, такія «крэатыўныя» дзеяньні «нельга інтэрпрэтаваць інакш, чым накіраваныя супраць Польшчы».

Зьнішчэньне польскіх пахаваньняў і памятных мясьцін у Беларусі пачалося ў чэрвені.

1 ліпеня МЗС Польшчы выказала «сур’ёзную заклапочанасьць» у сувязі з «пачашчэньнем актаў апаганеньня месцаў польскай нацыянальнай памяці» ў Беларусі. У Варшаве падкрэсьлілі, што вандалізм адбываецца галоўным чынам на тэрыторыі Горадзенскай вобласьці, «дзе знаходзіцца каля 550 месцаў спачыну польскіх воінаў, удзельнікаў народных паўстаньняў, абаронцаў Горадні».

У прыватнасьці, што тычыцца Горадзенскага раёну: 1 ліпеня СМІ паведамілі пра разбурэньне пахаваньняў у Ёдкавічах Бераставіцкага раёну, 4 ліпеня — у Мікулішках Ашмянскага раёну, 8 ліпеня — у Ваўкавыску, 9 ліпеня — у Качычах Карэліцкага раёну, 22 ліпеня — у Стрыеўцы Горадзенскага раёну, 25 жніўня — у вёсцы Сурконты Воранаўскага раёну, 13 верасьня — каля вёскі Плябанішкі Горадзенскага раёну.

У межах дэкамунізацыі ў Польшчы зносяцца савецкія помнікі, аднак гэта не датычыць месцаў пахаваньня.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG