Каля рэдакцыі «Народнай волі» адбыўся чарговы пікет на знак пратэсту супраць публікацыі ў газэце ўрыўкаў з кнігі Ільлі Копыла «Нябышына». Супраць альтэрнатыўнага погляду на падзеі мінулай вайны, зьмешчаных у публікацыі, пратэставалі чальцы праўладнага БРСМ, а таксама актывісты вэтэранскіх арганізацый. Афіцыйныя і незалежныя навукоўцы на гэтую тэму выказваюць процілеглыя меркаваньні.