Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Удзельнікі Дня салідарнасьці былі затрыманыя да пачатку акцыі


Недзе за гадзіну да пачатку традыцыйнай Акцыі салідарнасьці, што адбываецца 16-га чысла кожнага месяца, былі затрыманыя моладзевыя лідэры і моладзь, што накіроўвалася на Кастрычніцкую плошчу.


Актывісты моладзевых палітычных арганізацый плянавалі прыйсьці на Кастрычніцкую плошчу з партрэтамі і лёзунгамі ў падтрымку палітвязьняў ды зьніклых людзей. Аднак недзе за гадзіну да пачатку акцыі былі затрыманыя маладзёвыя лідэры: Наста Палажанка, Мікола Дземідзенка, Зьміцер Яськевіч, Наста Лойка, Уладзімер Яроменка, фотакарэспандэнты Уладзімер Грыдзін і Ксенія Авімава. Актывісты былі зьмешчаныя ў Ленінскі райаддзел міліцыі. Праз тры гадзіны пасьля затрыманьня іх адпусьціцлі без складаньня пратаколаў.

Затрыманыя спачатку дайшлі да офісу БРСМ, што знаходзіцца побач з Кастрычніцкай плошчай і перадалі туды дыск з урыўкамі фільму Юрыя Хашчавацкага, дзе Аляксандар Лукашэнка выказваецца ў падтрымку Гітлера. Маладзёвыя лідэры шлі з плякатам ВЛКСМ = БРСМ = Гітлерюгенд. Людзі, якія прыйшлі на плошчу распавялі, як бачылі затрыманьні іншай моладзі ў мэтро яшчэ на падыходах да Кастрычніцкай плошчы.

Затрыманыя ўдзельнікі Акцыі салідарнасьці плянавалі таксама выразіць салідарнасьць палякам з нагоды пахаваньня прэзыдэнцкай пары.

Маладафронтаўцы заходзяць у будынак БРСМ

Маладафронтаўцы спрабуюць перадаць інфармацыйны матэрыял БРСМ

Прадстаўніца БРСМ

Вахцёр, былы заўхоз ЦК Союзу моладзі Ігнат Мікалаевіч перашкаджае здымаць

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG