Адзін з каардынатараў кампаніі “Эўрапейская Беларусь” Зьміцер Бандарэнка распаўсюдзіў заяву адносна падрыхтоўкі да Беларускага эўрапейскага форуму. Ён лічыць, што арганізатары форуму ня могуць праводзіць абвешчаны фотаконкурс пад назваю “Эўрапейская Беларусь”.
“Газпром” настойвае на паэтапным падвышэньні цэнаў на газ для Беларусі ў 2010 годзе.
Палітоляг Андрэй Казакевіч адказвае на камэнтары Рыгора Мінянкова, прафэсара, дэкана бакаляўрскай школы Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту.
Міністэрства эканомікі адмяняе абмежаваньне гандлёвых надбавак практычна на ўсе тавары. Ці прывядзе гэта да росту цэнаў у краіне?
У Маскве завяршыліся перамовы прэм’ер-міністраў Беларусі і Расеі Сяргея Сідорскага і Ўладзімера Пуціна.
У Маскве адбываецца сустрэча прэм’ер-міністраў Беларусі і Расеі. А перад ёй у Менску зьявіліся супярэчлівыя заявы адносна прэзыдэнцкага ўказу наконт КСАР АДКБ.
Прэзыдэнцкі ўказ пра падпісаньне пагадненьня аб стварэньні калектыўных сілаў апэратыўнага рэагаваньня (КСАР) АДКБ не праходзіў праз прэзыдэнцкую прэсавую службу.
Прэм’ер-міністар Беларусі Сяргей Сідорскі прыбыў у Маскву. Але сустрэча з прэм’ер-міністрам Расеі Ўладзімерам Пуціным мае пачацца прыкладна праз паўгадзіны.
Пад партрэтам зроблены допіс, у якім сказана, што ў пэўнай кватэры “падпольна пражывае арганізатар псэўдарэлігійнай абшчыны “Малады фронт”, так званы “Зьміцер”, якія вярбуе ў сваю сэкту падлеткаў і малалетніх дзяцей..."
Сёньня чакаецца сустрэча прэм’ер-міністра Беларусі Сяргея Сідорскага з прэм’ерам Расеі Ўладзімерам Пуціным. Паводле прэсавага сакратара беларускага ўраду, бакі абмяркуюць “актуальныя пытаньні двухбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва".
Расея адмаўляецца выдзяляць Беларусі крэдыты на двухбаковай аснове. Гэта тычыцца і апошняй траншы абяцанага раней крэдыту ў 500 мільёнаў даляраў. Аднак расейскі бок заяўляе, што будзе прасоўваць інтарэсы Беларусі па міжнароднай лініі у справе атрыманьня пазыкаў ад МВФ і антыкрызыснага фонду ЕўрАзЭС.
Амбасадар Нямеччыны Гэбхардт Вайс заявіў, што “паводле эўрапейскіх мерак сытуацыя беларускай апазыцыі ненармальнаяі”.
Сёньня шэраг недзяржаўных інтэрнэт-апэратараў у Беларусі не маглі цягам амаль дзьвюх гадзінаў забясьпечыць выхад сваіх кліентаў на зьнешнія інтэрнэт-рэсурсы.
Франко Фраціні заявіў, што Італія будзе імкнуцца аб’яднаць прыхільнікаў ініцыятывы аб адмене візавых санкцый адносна высокапастаўленых беларускіх чыноўнікаў.
Адказнасьць за дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі будзе перанесеная ў Адміністрацыйны кодэкс.
Кіраўнікі Беларусі і Расеі дамовіліся праводзіць вайсковыя вучэньні, падобныя на “Захад-2009” адзін раз у два гады. І ўсё?
Дзьмітрый Мядзьведзеў разам з Аляксандрам і Міколам Лукашэнкамі назіралі за завяршэньнем вучэньняў «Захад —2009». Коля паказаў прэзыдэнту Расеі пісталет залатога колеру.
Прэзыдэнт Расеі прыбыў у Беларусь. Коля Лукашэнка паказаў яму пісталет залатога колеру. Разам з А.Лукашэнкам Д.Мядзьведзеў будзе назіраць за вучэньнямі “Захад —2009”.
На супольных беларуска-расейскіх вучэньнях “Захад-2009” Дзьмітрый Мядзьведзеў сустрэнецца з Аляксандрам Лукашэнкам.
Падчас сустрэчы са старшынёй наглядальнай рады польскай кампаніі "А Ка Йот Інвэстмэнт" Янам Вагай прэм'ер-міністар Беларусі Сяргей Сідорскі падцьвердзіў, што ўрад «будзе актыўна працаваць па прыватызацыі нашых прадпрыемстваў".
Загрузіць яшчэ