Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнцкая прэс-служба ўказу ня бачыла


Прэзыдэнцкі ўказ пра падпісаньне пагадненьня аб стварэньні калектыўных сілаў апэратыўнага рэагаваньня (КСАР) АДКБ не праходзіў праз прэзыдэнцкую прэсавую службу.

Пра гэта кіраўнік прэс-службы прэзыдэнта Павал Лёгкі паведаміў карэспандэнту Свабоды.

Ён адзначыў, што далёка ня ўсе дакумэнты ідуць праз прэзыдэнцкую прэсавую службу, тым болей тыя, якія тычацца сілавога блёку ці абароны.

Аднак падчас нядаўняй прэсавай канфэрэнцыі з расейскімі журналістамі кіраўнік краіны Аляксандар Лукашэнка заявіў, што ўсе неабходныя ўнутрыдзяржаўныя працэдуры праведзены.

Паводле спадара Лёгкага, “праходжаньне ўнутрыдзяржаўных працэдур мае на ўвазе і падпісаньне адмысловага ўказу”.

У сакратарыяце АДКБ карэспандэнту Свабоды паведамілі, што даведаліся пра падпісаньне ўказу з інтэрнэту. Але “да іх нічога не дайшло” і ўдакладніць гэтую інфармацыю можна толькі ў адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі.

Нагадаем, Аляксандар Лукашэнка сваім указам загадаў падпісаць пагадненьне аб стварэньні калектыўных сілаў апэратыўнага рэагаваньня АДКБ.

Пра гэта паведаміў журналістам старшыня камісіі па нацыянальнай бясьпецы Палаты прадстаўнікоў Віктар Гумінскі, перадае БелТА.

"Палітычнае рашэньне пра падпісаньне гэтага пагадненьня, такім чынам, ужо прынятае", - сказаў спадар Гумінскі.

***********************************

Ступень даверу ў Маскве да Аляксандра Лукашэнкі ілюструе і наступны факт.

Загадчык аддзела Беларусі Інстытута краін СНД у Маскве Аляксандар Фадзееў заявіў карэспандэнту Свабоды, што ня будзе камэнтаваць падпісаньне Менскам пагадненьня аб стварэньні калектыўных сілаў апэратыўнага рэагаваньня (КСАР), пакуль не ўбачыць афіцыйны дакумэнт. “Я не разумею, што такое “палітычнае рашэньне”. Пакуль у сакратарыят АБКБ не паступіць указ прэзыдэнта Беларусі, -- я ня бачу, што можна камэнтаваць” – заявіў Фадзееў.

А.Фёдараў: “Мела месца дэманстрацыя ляяльнасьці”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG