Рада беларускай інтэлігенцыі вызначыла пяцёх прэтэндэнтаў на пасаду прэзыдэнта краіны. Гэта Аляксандар Казулін, Сяргей Калякін, Уладзімер Някляеў, Яраслаў Раманчук і Андрэй Саньнікаў. Ці прызнаюць гэтае рашэньне тыя кандыдаты, якія не патрапілі ў згаданы сьпіс?
На сёньняшні вечар заплянавана пасяджэньне круглага стала для вызначэньня адзінага кандыдата ў прэзыдэнты ад дэмакратычных сілаў.
Расея зьвярнулася да партнэраў па Мытным саюзе — Беларусі і Казахстану — з просьбай зрабіць захады, каб не дапускаць на расейскую тэрыторыю віна з Малдовы і Грузіі, а таксама грузінскай мінэральнай вады.
Эла Памфілава пацьвердзіла, што яе адстаўка з пасады старшыні Рады па судзеяньні разьвіцьцю інстытутаў грамадзянскай супольнасьці прынятая.
Прэзыдэнт Расеі прыняў адстаўку Элы Памфілавай з пасады старшыні Рады пры прэзыдэнту па судзеяньні разьвіцьцю інстытутаў грамадзянскай супольнасьці і правах чалавека.
Расея адмаўляецца ад падпісаньня пакету пагадненьняў аб пабудове АЭС, пакуль ня будзе створана сумеснае прадпрыемства для збыту электраэнэргіі.
Папярэджаньні былі вынесеныя на працягу аднаго тыдня. У загалоўках артыкулаў, у якіх знайшлі "парушэньні", фігуруе "Хросны бацька".
Беларусь разьмясьціла эўрааблігацыі на 600 мільёнаў даляраў тэрмінам на пяць гадоў. Стаўка купона склала 8,75% гадавых. Агенцтва Standard & Poor's прысвоіла беларускім аблігацыям папярэдні рэйтынг на ўзроўні B+.
У Беларусь са спэцыяльным прэс-турам прыбылі 13 журналістаў, якія прадстаўляюць сродкі масавай інфармацыі Аўстрыі, Чэхіі, Даніі, Эстоніі, Фінляндыі, Грэцыі, Вугоршчыны, Італіі, Латвіі, Польшчы, Партугаліі, Румыніі і Вялікай Брытаніі.
Муніцыпалітэт італьянскага гораду Генуя надаў старшыні Праваабарончага цэнтру "Вясна" Алесю Бяляцкаму ганаровае грамадзянств. Што азначае гэтае грамадзянства і чаму яго надалі праваабаронцу зь Беларусі?
У бліжэйшыя дні ў Беларусі чакаецца новая хваля анамальна гарачага надвор'я. Як яе пераадолець на працоўным месцы?
Сыноптыкі абяцаюць, што на гэтым тыдні ў Беларусі захаваецца сьпякотнае надвор'е. Як гэта ўплывае на штодзённае жыцьцё? Ці спраўляецца са сьпёкай беларуская эканоміка?
Расейскі тэлеканал НТВ паказаў другую частку дакумэнтальнага фільму “Хросны бацька”, галоўны герой якога – кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка. Як ставяцца да гэтага фільму ў Беларусі і Расеі?
Паводле палітоляга Аляксандра Класкоўскага, нельга назваць «выкрывальніцкімі» заявы Аляксандра Лукашэнкі адносна Расеі, тут ён «падсьцілае саломку».
Падчас паездкі ў Гомельскую вобласьць Аляксандар Лукашэнка зрабіў шэраг заяваў адносна беларуска-расейскіх стасункаў. Сярод іншага ён адзначыў, што Беларусь ня будзе адказваць брудам на інфармацыйны бруд, які вылівае Расея.
Сярэдні заробак працуючага менчука ужо складае ў эквіваленце 500 даляраў.Пра гэта паведаміў журналістам намесьнік старшыні Менгарвыканкаму Аляксандар Барысенка.
Першая партыя вэнэсуэльскай нафты для Беларусі каштавала 656 даляраў за тону. Пра гэта са спасылкай на дадзеныя Нацыянальнага статыстычнага камітэту паведаміла Агенцтва фінансавых навінаў.
Менскія рыбакі Валеры і Зоя Анікейчык злавілі ў рацэ Прыпяць двухмэтровага сама вагой каля 50-ці кіляграмаў.
Беларусь і Ўкраіна падпісалі міжурадавае пагадненьне аб захадах для разьвіцьця супрацоўніцтва ў сфэры транспартаваньня нафты па Ўкраіне ў Беларусь.
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка знаходзіцца з рабочым візытам ва Ўкраіне. У прэсавай службе прэзыдэнта пакуль падаюць толькі інфармацыю пра рабочую сустрэчу А.Лукашэнкі з прэзыдэнтам Украіны Віктарам Януковічам, якая адбылася ўчора ўвечары.
Загрузіць яшчэ