У менскай сядзібе БНФ адбыўся ўстаноўчы зьезд моладзевага руху «Маладая Беларусь». Дэлегаты вырашылі таксама падтрымаць на будучых прэзыдэнцкіх выбарах лідэра руху «За свабоду» Аляксандра Мілінкевіча.
Незалежны інстытут сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледаваньняў, зарэгістраваны ў Літве, апублікаваў вынікі сьвежага нацыянальнага апытаньня грамадзкай думкі. У чэрвені 2010 году сацыёлягі апыталі ў Беларусі 1516 чалавек, каб даведацца, за каго людзі зьбіраюцца галасаваць на прэзыдэнцкіх выбарах. Палітыкі пракамэнтавалі лічбы.
Праз 10 гадоў пасьля зьнікненьня апэратара Грамадзкага расейскага тэлебачаньня, грамадзяніна Беларусі Зьмітра Завадзкага грамадзтва так і не даведалася пра лёс журналіста, ніхто так і не адказаў на пытаньне: «Дзе Зьміцер Завадзкі?»
Ад 6 ліпеня Беларусь далучаецца да адзінай мытнай прасторы Казахстану і Расеі. На тэрыторыі Беларусі пачынае дзейнічаць Мытны кодэкс Мытнага саюзу трох. Рашэньне камэнтуюць беларускія палітыкі.
Кіраўнік прэс-службы прэзыдэнта Беларусі Павел Лёгкі сказаў карэспандэнту "Свабоды", што пасьля пасяджэньня лідэраў краін ЭўрАзЭС у Астане А.Лукашэнка быў у добрым настроі.
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка разаслаў шэрагу буйных расейскіх бізнэсоўцаў і палітыкаў ліст пра расейска-беларускую газавую вайну. Ён мяркуе, што за канфліктам стаяць ня столькі эканамічныя, колькі палітычныя інтарэсы Расеі, якая спрабуе «пашыхтаваць» кіраўніцтва Беларусі.
Кропка ў газавай вайне пакуль не пастаўленая. Нягледзячы на заявы афіцыйнага Менску, «Белтрансгаз» і «Газпром» пакуль не падпісалі дадатковае пагадненьне да кантракту аб транзыце расейскага газу празь Беларусь, з павышаным тарыфам.
Прадпрыемства «Беларуськалій», беларускія магістральныя нафтаправоды — «Гомельтранснафта «Дружба» і Наваполацкае ўнітарнае прадпрыемства па транспарце нафты «Дружба» — згодна з прэзыдэнцкім указам ператвараюцца ў акцыянэрныя таварыствы. Як адрэагавалі на гэты ўказ на прадпрыемствах?
Беларускі ўрад павінен шукаць новыя крыніцы і маршруты паставак энэрганосьбітаў у краіну, хаця Беларусь ня зможа ў поўным аб’ёме адмовіцца ад расейскіх энэргарэсурсаў.
"Газпром" узгадніў гранічную цану газу для Беларусі на 2011 год. У наступным годзе яна складзе да 250 даляраў за тысячу кубамэтраў.
Афіцыйны Менск рыхтуецца да перамоваў з «Газпромам» на пачатку наступнага тыдня. Абяцанага адключэньня транзыту расейскай нафты і газу не адбылося.
«Ён зараз спрабуе набраць ачкі ўнутры грамадзтва, каб паказаць, што ён ёсьць адзіным гарантам незалежнасьці, ён яе адстойвае ў такім нават вэрбальным змаганьні, што выходзіць за межы прыстойнасьці, у змаганьні з Расеяй».
Аляксандар Лукашэнка ў інтэрвію тэлеканалу «Эўраньюз» выступіў з адкрытай антырасейскай рыторыкай, абвінаваціў Крэмль у разьвязваньні газавай вайны і прызнаў, што Маскве «не падабаецца» асабіста беларускі кіраўнік.
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка чарговым разам прыгразіў перакрыць транзыт нафты і газу празь Беларусь, калі «Газпром» не разьлічыцца цалкам з даўгамі. На пагашэньне запазычанасьці ён даў суткі.
Сёньня, пасьля атрыманьня грошай зь Менску, «Газпром» аднавіў пастаўкі газу ў Беларусь у поўным аб’ёме і заплаціў доўг за транзыт у 228 мільёнаў даляраў.
Сёньня «Газпром» трэці раз павялічыў абмежаваньне паставак газу ў Беларусь, цяпер да 60% — з-за таго, што афіцыйны Менск не пагасіў запазычанасьць у 192 мільёны даляраў. У Літве зафіксавалі скарачэньне транзыту расейскага газу зь Беларусі на 30%. Аднак газавы холдынг не рэагуе на патрабаваньні афіцыйнага Менску сплаціць доўг за транзыт газу.
Кампанія "Укртрансгаз" пакуль не павялічыла аб'ёму прапампоўваньня газу праз тэрыторыю Ўкраіны ў сувязі з газавай вайной паміж Беларусьсю і Расеяй.
Дырэктар маскоўскага інстытуту СНД Канстанцін Затулін раіць кіраўніцтву Беларусі "заплаціць даўгі".
21 чэрвеня, пасьля пяцідзённага ўльтыматуму, "Газпром" па даручэньні прэзыдэнта Расеі Дзьмітрыя Мядзьведзева пачаў абмежаваньне паставак газу ў Беларусь.
Сёньня ў Пецярбургу пачаліся перамовы паміж "Газпромам" і афіцыйным Менскам адносна амаль 200-мільённага доўгу за газ, які патрабуе ад Беларусі Расея. Як прайшоў чацьверты дзень пяцідзённага газавага ўльтыматуму
Загрузіць яшчэ