«Газпром» пачаў падрыхтоўку да скарачэньня пастаўкі газу ў Беларусь. Калі цягам бліжэйшых дзён афіцыйны Менск не пагасіць запазычанасьць, то з 9 гадзіны 21 чэрвеня пастаўкі газу скароцяцца на 85%. Як прайшоў трэці дзень пяцідзённага газавага ўльтыматуму?
Беларускі бок рыхтуе адказ «Газпрому» на яго прэтэнзіі ў сувязі з доўгам і на папярэджаньне пра магчымае адключэньне паставак газу.
Як прайшоў першы зь пяці дзён, адведзеных Крамлём афіцыйнаму Менску, каб сплаціць 200-мільённую запазычанасьць за газ? Прадстаўнік «Газпрому» Сяргей Купрыянаў паведаміў «Свабодзе», што зь беларускага боку не паступіла ніякай рэакцыі, у тым ліку грошай
Маскоўскі палітоляг Андрэй Суздальцаў сказаў, што Маскве надакучылі паводзіны афіцыйнага Менску ў справе аплаты за газ. Гэта адбіваецца на іміджы "Газпрому", які ня можа атрымаць грошы за сваю прадукцыю.
Кіраўнік аналітычнага цэнтру "Стратэгія" Леанід Заіка пракамэнтаваў пазыцыю Расеі адносна доўга Беларусі за пастаўлены расейскі газ:
Прадстаўнік "Газпрому" сказаў карэспандэнту "Свабоды", што "кантрольны дзень – панядзелак". "Потым магчымае скарачэньне паставак газу, як сказаў прэзыдэнт", - паведамілі ў "Газпроме".
У беларускім урадзе пакуль не камэнтуюць заяву расейскага прэзыдэнта Дзьмітрыя Мядзьведзева аб пяцідзённым тэрміне для аплаты афіцыйным Менскам доўга за газ.
Расея дае Беларусі пяць дзён, каб вызначыцца з пагашэньнем запазычанасьці за газ аб'ёмам каля 200 мільёнаў даляраў. Пра гэта заявіў расейскі прэзыдэнт Дзьмітрый Мядзьведзеў.
Чаму зноў загаварыў Бакіеў? Палітоляг <strong>Андрэй Фёдараў </strong>не выключае, што гэта магло быць зьвязана з кантактамі паміж Масквой і Менскам.
Былы прэзыдэнт Кіргізстану Курманбек Бакіеў правёў у Менску чарговую прэс-канфэрэнцыю. Мінулая адбылася 23 красавіка. 21 красавіка Курманбек Бакіеў выступіў з заявай для прэсы ў выканкаме СНД у Менску. Чаму зноў загаварыў Бакіеў?Ці ёсьць тут сувязь з нядаўнім візытам кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Маскву?
Газэта "Новы час" атрымала папярэджаньне ад Міністэрства інфармацыі. Газэту вінавацяць у тым, што ў выходных дадзеных не пазначаныя імя па бацьку галоўнага рэдактара, штрыхавы ідэнтыфікацыйны код, а таксама не названы рэспубліканскі орган дзяржаўнага кіраваньня ў сфэры масавай інфармацыі.
Цэнтравыбаркам Беларусі не накіруе сваіх назіральнікаў у Кіргізстан на рэфэрэндум па прыняцьці новай Канстытуцыі, які пройдзе 27 чэрвеня.
Падчас пасяджэньня рады звычайна адзін Макей гаворыць па-беларуску, калі я выступаю. Больш ніхто, хаця мову ведаюць практычна ўсе. Дэпутат Давыдзька на гэтым пасяджэньні таксама загаварыў па-беларуску".
Пасьля доўгага перапынку ў Менску адбылося пасяджэньне Грамадзка-кансультатыўнай рады пры адміністрацыі прэзыдэнта, якую ачольвае кіраўнік адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі Ўладзімер Макей. Пасяджэньне прайшло ў залі Парку высокіх тэхналёгіяў.
У парадак дня сэсіі Міжнароднай канфэдэрацыі працы, якая працягвае паседжаньні ў Жэнэве, уключана пытаньне аб сытуацыі ў Беларусі.
Курс адзінай эўрапейскай валюты працягвае зьніжацца, і ў панядзелак эўра дасягнуў новага крытычнага мінімуму з красавіка 2006 году — даляру і 19 цэнтаў.
Як рыхтуюцца да прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі патэнцыйныя кандыдаты — Яраслаў Раманчук, Уладзімер Някляеў, Аляксандар Мілінкевіч, Віталь Рымашэўскі, Алесь Міхалевіч?
У інтэрнэце апублікаваны праект пастановы беларускага ўраду «Аб зацьвярджэньні палажэньня пра парадак абмежаваньня доступу карыстальнікаў інтэрнэт-паслугаў да інфармацыі, забароненай для распаўсюджваньня адпаведна з заканадаўчымі актамі».
«Калі ў Беларусі ёсьць такія грошы, то з наступнага году газ для Беларусі будзе каштаваць ня менш як 250 даляраў за тысячу кубоў. І, я думаю, уся нафта, якая пастаўляецца з Расеі ў Беларусь, будзе ісьці з экспартным мытам».
3 ліпеня чацьвёрты раз ад 2006 году сустрэліся кіраўнікі Беларусі і Азэрбайджану Аляксандар Лукашэнка і Ільхам Аліеў. На перамовах у Баку зноў уздымалася пытаньне аб супрацоўніцтве ў сфэры энэргетыкі. Кіраўнік Беларусі прыбыў у Баку разам з малодшым сынам Колем.
Загрузіць яшчэ