Мытны саюз Беларусі, Расеі і Казахстану ня зможа пачаць працу ў поўную сілу ад 1 ліпеня, як гэта было абвешчана раней. Пра гэта заявіў расейскі прэм’ер Уладзімер Пуцін у інтэрвію тэлерадыёкампаніі «Мир». Прычына ў тым, што застаўся нявырашаным шэраг пытаньняў.