Як паведамілі ў Цэнтравыбаркаме, рэгістрацыя кандыдатаў у прэзыдэнты можа адбыцца 17-18 лістапада. І толькі тады кандыдаты атрымаюць права пачаць агітацыю. А чым будуць займацца да рэгістрацыі некаторыя дэмакратычныя кандыдаты?
Учора ў рамках беларуска-нямецкай сустрэчы "Менскі форум" быў прэзэнтаваны беларуска-нямецкі слоўнік. Ён падрыхтаваны Мікалаем Кур'янкам, Лявонам Баршчэўскім і Томасам Вайлерам і выйшаў у выдавецтве Зьмітра Коласа.
Эўрапейскі камісар у справах пашырэньня і палітыкі суседзтва Штэфан Фюле прыедзе зь візытам у Беларусь 14-15 лістапада.
Кіраўнік ведамства фэдэральнага канцлера, фэдэральны міністар па асаблівых даручэньнях Рональд Пафала на прэсавай канфэрэнцыі ў Менску падвёў вынікі свайго кароткага візыту ў Беларусь.
Перамовы аб вызначэньні адзінага кандыдата ад дэмакратычных сілаў на прэзыдэнцкіх выбарах у Беларусі так і не пачаліся. Кандыдаты разглядаюць розныя варыянты разьвіцьця падзеяў.
На пасяджэньні выбарчага штабу Міколы Статкевіча прааналізавана сытуацыя, якая склалася ў выбарчай камісіі Фрунзенскага раёну Менску вакол здадзеных падпісных лістоў.
У менскім міжнародным адукацыйным цэнтры адкрываецца беларуска-нямецкая сустрэча “Менскі форум” на тэму “Беларусь і Эўразьвяз пасьля крызісу”.
Прэс-канфэрэнцыяй у гатэлі «Эўропа» завяршылі свой візыт у Менск міністры замежных спраў Нямеччыны і Польшчы Гіда Вэстэрвэле і Радаслаў Сікорскі. У сумеснай заяве яны заклікалі беларускія ўлады правесьці свабодныя, дэмакратычныя і транспарэнтныя выбары.
Па выніках візыту ў Менск міністры замежных справаў Нямеччыны і Польшчы Гіда Вэстэрвэле і Радаслаў Сікорскі адзначылі, што дарога Беларусі ў Эўразьвяз пралягае праз свабодныя дэмакратычныя выбары, праз захаваньне правоў чалавека.
3 лістапада ў Менску адкрыецца беларуска-нямецкая сустрэча «Менскі форум». З нагоды адкрыцьця гэтай імпрэзы сёньня дарадца-пасланьнік амбасады Нямеччыны Пэтэр Дэтмар і старшыня «Менскага форуму» доктар Райнэр Лінднэр правялі прэсавую канфэрэнцыю.
Сёньня ў Менску міністры замежных справаў Нямеччыны і Польшчы Гіда Вэстэрвэле і Радаслаў Сікорскі сустрэнуцца з прэзыдэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам і міністрам замежных справаў Сяргеем Мартынавым, а таксама з патэнцыйнымі кандыдатамі ў прэзыдэнты, прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасьці Беларусі і журналістамі.
Пасьля здачы подпісаў у камісіі за вылучэньне кандыдатаў у прэзыдэнты у мэдыях зьявіліся паведамленьні, што частка кандыдатаў зьбіраецца найбліжэйшымі днямі распачаць кансультацыі аб аб'яднаньні.
Падчас мітынгу ў Курапацкім лесе ў Дзень памяці продкаў лідэры КХП-БНФ заклікалі да няўдзелу ў прэзыдэнцкіх выбарах.
29 кастрычніка завяршыўся збор подпісаў за вылучэньне кандыдатаў у прэзыдэнты Беларусі. Неабходную колькасьць — сто тысячаў подпісаў — сабралі 11 прэтэндэнтаў. Тэрытарыяльныя камісіі пачалі праверку падпісных лістоў.
Прэтэндэнт на пасаду прэзыдэнта Іван Кулікоў адмовіўся ад прэзыдэнцкіх амбіцый. Пра гэта ён паведаміў карэспандэнту "Свабоды".
“У мяне ёсьць грошы. Мой заробак, амаль увесь, у скрыні пісьмовага стала”, - паведаміў Аляксандар Лукашэнка карэспандэнту газэты “Литовский курьер” у інтэрвію, апублікаваным у сераду. Колькі зарабляе прэзыдэнт Беларусі?
У Менску з 12-й да 14-й гадзіны каля ГУМа пройдзе супольны пікет з удзелам кандыдатаў у прэзыдэнты і іхніх зьбіральнікаў подпісаў.
Кандыдат у прэзыдэнты ад Партыі БНФ Рыгор Кастусёў плянуе правесьці "Пікет памяці", прысьвечаны гадавіне масавага расстрэлу прадстаўнікоў нацыянальнай эліты ў Менскай турме НКВД у ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 году.
Падчас сустрэчы з прадстаўнікамі Нямецкага фонду Маршала (ЗША) экс-кіраўнік ураду Расеі Міхаіл Касьянаў назваў прычыну спыненьня паставак газу ў Беларусь у лютым 2004 году.
У Менску ўшанавалі памяць грамадзянкі ЗША Рут Уолер, якая памерла ў 1946 годзе, выконваючы пасьляваенную гуманітарную місію ААН ў Беларусі.
Загрузіць яшчэ