Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іван Кулікоў адмовіўся ад удзелу ў выбарах


Прэтэндэнт на пасаду прэзыдэнта Іван Кулікоў адмовіўся ад прэзыдэнцкіх амбіцый. Пра гэта ён паведаміў карэспандэнту "Свабоды".

Спадар Кулікоў адзначыў, што яго ініцыятыўная група сабрала толькі каля 90 тысяч подпісаў, частка іх пададзеная ў камісіі.

"Я пакуль ня бачу сярод прэтэндэнтаў людзей, зь якімі можна аб'яднацца, якія падзяляюць мае погляды. І кандыдата, якога я мог бы падтрымаць. Але асноўная прычына — што я не сабраў ста тысяч подпісаў. Але калі б і сабраў, то я яшчэ падумаў бы, ці ўдзельнічаць. І вялікая верагоднасьць, што пераможца вядомы загадзя", — адзначыў Іван Кулікоў.

"Таксама я хачу падзякаваць "Свабодзе" за добразычлівае стаўленьне і за тое, што меў магчымасьць данесьці свае меркаваньні. Таксама я жадаю посьпехаў тым, хто працягвае гэты маратон. І спадзяюся, што я, мая ініцыятыўная група і людзі, якія мяне падтрымлівалі, будзем працаваць разам далей".

Іван Кулікоў працуе загадчыкам лябараторыі аб'яднанага інстытута энэргетычных і ядзерных дасьледаваньняў -"Сосны" Акадэміі навук Беларусі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG