Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўропа ацэньвае сумленныя выбары ў Беларусі на 3 мільярды эўра


Радаслаў Сікорскі і Гіда Вэстэрвэле.
Радаслаў Сікорскі і Гіда Вэстэрвэле.
Прэс-канфэрэнцыяй у гатэлі «Эўропа» завяршылі свой візыт у Менск міністры замежных спраў Нямеччыны і Польшчы Гіда Вэстэрвэле і Радаслаў Сікорскі. У сумеснай заяве яны заклікалі беларускія ўлады правесьці свабодныя, дэмакратычныя і транспарэнтныя выбары.

Міністры паведамілі, што падчас сустрэчаў з кандыдатамі ў прэзыдэнты Беларусі і падчас перамоваў з Аляксандрам Лукашэнкам, заявілі, што Беларусь стаіць на раздарожжы. І адна з дарог вядзе да больш блізкага супрацоўніцтва з Эўразьвязам. Аднак, паводле Радаслава Сікорскага, гэта дарога прадугледжвае захаваньне правоў чалавека і, у прыватнасьці, меншасьцяў і свабодныя, дэмакратычныя і транспарэнтныя выбары.

«Для нас вельмі важны ня вынік выбараў, але іх якасьць. Прадстаўнікі апазыцыі выказалі нам сваю занепакоенасьць, што апазыцыя ня мае шанцаў, каб трапіць у выбарчыя камісіі і ня мае дастатковага доступу да мэдыяў. Дэмакратычныя выбары — гэта ня толькі дакладаны падлік галасоў, але і дэмакратычнае асяродзьдзе цягам тыдняў, месяцаў напярэдадні выбараў. Мы ловім на слове прэзыдэнта Беларусі, што гэтыя выбары будуць іншымі, чым папярэднія. І калі выбары будуць дэмакратычнымі, то мы зробім усё магчымае ня толькі ў сваіх краінах, але
Дэмакратычныя выбары — гэта ня толькі дакладаны падлік галасоў, але і дэмакратычнае асяродзьдзе цягам тыдняў, месяцаў напярэдадні выбараў.
і ў эўрапейскіх інстытуцыях, каб Беларусь магла мець карысьць ад значна больш блізкіх стасункаў з Эўразьвязам».

Міністры заявілі, што адразу пасьля візыту вышлюць эўрапейскім калегам Эўракамісіі супольную тэлеграму з парадай накіраваць назіральнікаў і ўважліва назіраць за выбарамі ў Беларусі.

Гідэ Вэстэрвэле адзначыў, што правядзеньне свабодных і чэсных выбараў азначае магчымасьць свабодна і безь перашкодаў распаўсюджваць свае ідэі і мець доступ да мэдыяў, да выбарцаў сваёй краіны. Ён адзначыў, што тэма свабодных і справядлівых выбараў застанецца пад увагай цягам бліжэйшых тыдняў. Спадар Вэстэрвэле сказаў, што пасьля размовы з апазыцыйнымі кандыдатамі яшчэ больш пераканаўся, што сумесны візыт у Беларусь быў правільным рашэньнем, і што ён адбыўся ў правільны момант. Маўляў, цяпер мы зводзім стрэлкі ў накірунку свабодных і чэсных выбараў.

«У палітыцы шмат залежыць ад правільнага выбару моманту. Цяпер мы бачым дыскусіі паміж Расеяй і Беларусьсю. У інтарэсах Беларусі будаваць больш трывалы мост у Эўропу. І вядома, на якіх апорах стаіць гэты мост — прававая дзяржава, дэмакратыя і правы чалавека».

Калі выбары пройдуць свабодна і адкрыта, адзначыў Радаслаў Сікорскі, то Беларусь зможа разьлічваць на эўрапейскую дапамогу ў памеры трох мільярдаў эўра.

Падводзячы вынікі візыту міністраў, кандыдат у прэзыдэнты Андрэй Саньнікаў адзначыў: добра, што яны сустрэліся з апазыцыяй, бо раней ня кожны раз уплывовыя эўрапейскія палітыкі падчас візыту ў Беларусь адважваліся сустракацца з апазыцыйнымі палітыкамі:

«Гэта быў вельмі цікавы візыт, бо гэта былі дзьве краіны. Цікавасьці дадало і тое, што Сікорскі і Вэстэрвэле перад гэтым сустракаліся зь міністрам замежных спраў Расеі Лаўровым, і тэма Беларусі там узьнімалася. І гучалі амаль што аднолькавыя меркаваньні наконт сытуацыі. Гэта вельмі важна. І тое, што яны падкрэсьлілі сваю прынцыповую пазыцыю па дэмакратычных стандартах, бо менавіта іх выкананьне будзе крытэрам стасункаў зь Беларусьсю, і тое, што яны пацьвердзілі сваю зацікаўленасьць у тым, каб Беларусь узмацняла сувязі з Эўропай. Не хапае сумленных і празрыстых выбараў. Гэта важна».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG