Сьледчыя ў справе “жывога шчыта” адмовіліся правесьці сьледчы экспэрымэнт на месцы здарэньня.
Дачка экс-кандыдата на прэзыдэнта Аляксандра Казуліна Юля прачытала карэспандэнту “Свабоды” апошні ліст ад бацькі, у якім той кажа, што ў калёніі да яго пачалі ставіцца больш жорстка.
Судзіць Сяргея Парсюкевіча будзе судзьдзя Маскоўскага раённага суду Менска Уладзімер Аўдзеенка, дзень пачатку працэсу яшчэ не прызначаны
“Ці хацелі б вы аб’яднаньня Беларусі з Расеяй? Калі так, то ў якой форме, калі не, то што вас не задавальняе” -- апытаньне ў Менску.
Аляксей Шыдлоўскі зараз знаходзіцца ў Кіеве. Паводле актывіста, ўлады Чэхіі дэпартавалі яго ў Літву, адкуль ён вярнўся ў Кіеў.
Працягваецца эстафэтная галадоўка пратэсту. Яна пачалася 10-га сакавіка з патрабаваньня вызваліць палітвязьня Аляксандра Казуліна.
Справа прадпрымальніка Сяргея Парсюкевіча перададзена з пракуратуры ў Маскоўскі суд. Як пачуваецца вязень у менскім ізалятары?
З-за недахопу лекаў у прадпрымальніка Сяргея Парсюкевіча, якога трымаюць у менскім ізалятары, пагоршыўся стан здароўя. Навіны пра беларускіх палітвязьняў.
Працягваецца эстафэтная галадоўка за вызваленьне Аляксандра Казуліна і спыненьне рэпрэсій супроць іншых вязьняў. На зьмену тым, хто праз стан здароўя спыняе ўдзел ў акцыі, заступаюць новыя актывісты.
Працягваецца эстафэтная галадоўка з патрабаваньнем вызваленьня Аляксандра Казуліна і спыненьня рэпрэсій супроць актывістаў апазыцыі.
Вярхоўны суд Беларусі асудзіў былога старшыню “Белнафтахіму” на 5 гадоў зьняволеньня. Пры гэтым суд зьняў арышт з маёмасьці Бароўскага.
Вярхоўны суд Беларусі Аляксандра Бароўскага вінаватым у службовых злоўжываньнях і асудзіў яго на 5 гадоў зьняволеньня.
26 сакавіка Аляксандар Бароўскі ў Вярхоўным судзе выступіў з апошнім словам.
Сёньня праходзілі працэсы над Артурам Фінькевічам, Зьмітром Дашкевічам ды іншымі моладзевымі актывістамі, якіх затрымалі на Дзень Волі ў Менску.
Сёньня праходзяць суды над затрыманымі ўчора ўдзельнікамі акцыі. Гэты матэрыял увесь час абнаўляецца
Марк Зэльцэр не выключае, што ягоны брат, адвакат Эмануіл Зэльцэр, мог апынуцца ў Беларусі гвалтоўна, на загад Барыса Беразоўскага.
Рамана Менцюка і ягоную жонку Вольгу, з-за якіх 2 сакавіка пад Менскам адбылася аварыя з так званым “жывым шчытом”, сваякі ў Беларусі ня могуць знайсьці.
Былы адвакат Аляксандра Казуліна Ігар Рынкевіч накіраваў міністру ўнутраных спраў Уладзімеру Навумаву прапанову правесьці дэбаты ў наўпроставым тэлеэфіры адносна справы Аляксандра Казуліна.
На 5 сутак адміністрацыйнага арышту асуджаны вядомы мастак, кіраўнік суполкі “Пагоня” Аляксей Марачкін.
У Ленінскім судзе Менску адбыўся суд над дэмакратычнымі актывісткамі Марыяй Аліевай і Аленай Напоркай, затрыманымі 22 сакавіка ў мікрараёне Серабранка.
Загрузіць яшчэ