Жанчын абвінавацілі ў распаўсюджваньні газэты “Вольная Серабранка”, у якой зьмяшчаецца інфармацыя пра рыхтаванае шэсьце на Дзень Волі. Справу Алены Напоркі разглядаў судзьдзя Ігар Германовіч, справу Марыі Аліевай – судзьдзя Міхаіл Хома.
Абедзьвюх жанчын прызналі вінаватымі ў распаўсюджваньні інфармацыі пра акцыю 25 сакавіка, але пры гэтым пакаралі грашовым штрафам. Марыя Аліева і Алена Напорка сваёй віны не прызналі.
Абедзьвюх жанчын абараняла адвакатка Мар'яна Сямяшка. Актывісткі лічаць, што яна выканала сваю працу бездакорна.
Пасьля затрыманьня ў суботу Аліева і Напорка два дні правялі ў турме на вуліцы Акрэсьціна. Жанчыны расцанілі сёньняшні прысуд як добры знак напярэдадні Дня Волі.