Пра тое, ці падаў Дзьмітры Канавалаў прашэньне аб памілаваньні, зьвестак няма.
Палітвязень Мікалай Аўтуховіч даслаў зь Івацэвіцкай калёніі № 5 ліст рэжысёру Вользе Мікалайчык, датаваны 19 сьнежнем.
Чаму маўчыць Андрэй Саньнікаў? Каталік Зьміцер Бандарэнка на Каляды, магчыма, сустрэўся з ксяндзом. Лістоў ад Мікалая Статкевіча з ПКТ пакуль не было. Каталік Эдуард Лобаў трымаў напярэдадні Калядаў пост. Пратэстант Зьміцер Дашкевіч напісаў сябрам болей за 200 віншавальных паштовак.
Агляд навінаў палітвязьняў.
Блізкія палітвязьняў адгукнуліся на віншаваньні, якія Джордж Буш і Вацлаў Гавэл напярэдадні Калядаў і Новага году даслалі беларусам, якія знаходзяцца ў турмах за свае перакананьні.
У Вэнэсуэле быў скрадзены беларускі дыплямат, за вызваленьне якога мясцовым бандытам давялося сплаціць выкуп. Як арганізаваная сыстэма аховы беларусаў, якія працуюць у гэтай краіне?
Жонка праваабаронцы Алеся Бяляцкага Натальля Пінчук працягвае спробы атрымаць дазвол на сустрэчу мужа зь ягоным цяжкахворым бацькам, які, паводле дактароў, у любы момант можа пайсьці з жыцьця.
У Менску 18 удзельнікаў акцый салідарнасьці былі асуджаныя да адміністрацыйнага арышту, яшчэ 10 атрымалі грашовыя штрафы. Хто тыя людзі, якія 19 сьнежня выйшлі на вуліцы, каб адзначыць гадавіну Плошчы? У якіх умовах яны адбываюць пакараньне?
Затрыманых удзельнікаў акцыі 19 сьнежня судзілі ў чатырох раённых судах Менску: Маскоўскім, Цэнтральным, Фрунзенскім і Ленінскім. Каралі арыштамі і штрафамі.
Суд дазволіў Алесю Бяляцкаму сустрэчу з бацькам, але ня вырашыў пытаньне аб канваіраваньні вязьня. Ірына Халіп разьлічвае 19 сьнежня пабачыцца з Настай Палажанкай, зь якой апынулася на адных нарах год таму. Мікалая Статкевіча зьмясьцілі ў ПКТ і рыхтуюць да суду. Жонка Зьмітра Бандарэнкі рыхтуецца да сустрэчы з мужам, скарочанай на адзін дзень.
Судзьдзя Першамайскага раённага суду Менску Тамара Высоцкая вырашае, ці адпусьціць Алеся Бяляцкага разьвітацца з бацькам.
Ірына Халіп мяркуе, што яе выклікалі ў міліцыю, каб яна ня ўдзельнічала ў акцыі салідарнасьці. Мікалая Статкевіча маглі зьмясьціць ў ПКТ, лічыць ягоная грамадзянская жонка. Вольга Бандарэнка апасаецца, што яе першае доўгатэрміновае спатканьне з мужам-палітвязьнем можа не адбыцца. Павал Севярынец і на «хіміі» ўдзельнічаў у падрыхтоўцы зьезду БХД. Мікалай Аўтуховіч трапіў у шпіталь пасьля спробы суіцыду.
У менскім Палацы культуры трактарнага заводу прайшоў чацьвёрты ўстаноўчы зьезд партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя».
У Партызанскім раённым судзе Менску прайшоў адміністрацыйны працэс над праваабаронцам Валянцінам Стэфановічам.
Беларускія праваабаронцы распачынаюць кампанію салідарнасьці са зьняволеным Алесем Бяляцкім.
Экспэрта-міліцыянта, па віне якога нібыта Канавалаў пазьбег здачы адбіткаў пальцаў, прывязуць у Менск для дадатковых допытаў.
14 сьнежня ў Мікалая Статкевіча мусіў закончыцца дзесяцідзённы тэрмін пакараньня карцэрам, аднак ці перавялі палітвязьня ў атрад, невядома. У шклоўскай калёніі пра гэта нічога ня кажуць, а іншыя крыніцы пакуль ня маюць зьвестак ад Статкевіча. Пра гэта «Свабодзе» паведаміла Марына Адамовіч, грамадзянская жонка палітыка. 14 сьнежня Марына Адамовіч бачылася з адвакатам, які напярэдадні наведаў Міколу Статкевіча ў калёніі.
Адвакаты Андрэя Саньнікава накіравалі 14 скаргаў на тое, што іх не пускаюць да падабароннага.
Як мінімум да красавіка 2012 году працягнулі ўтрыманьне ў адзіночнай камэры вязьню Глыбоцкай турмы Зьмітру Дашкевічу.
Вайсковая калегія Вышэйшага суду прызнала хабарнікам былога камандуючага ваенна-паветранымі сіламі.
Загрузіць яшчэ