Лукашэнка задумаў стварыць 25-е міністэрства — лічбавай эканомікі

Лукашэнка наведаў офіс кампаніі Віктара Пракапені, Побач зь імі кіраўнік ПВТ Усевалад Янчэўскі, архіўнае фота

На сустрэчы з творчай моладзьдзю ў менскім Моладзевым тэатры Аляксандар Лукашэнка расказаў пра пляны стварыць Міністэрства лічбавай эканомікі, піша БЕЛТА.

Паводле Аляксандра Лукашэнкі, яму «паступаюць прапановы» аб стварэньні такога міністэрства.

«Хутчэй за ўсё, я такое рашэньне падтрымаю», — казаў Лукашэнка.

Цяпер у Беларусі 24 міністэрствы, у тым ліку ёсьць Міністэрства эканомікі і Міністэрства сувязі і інфарматызацыі. Таксама ў складзе ўраду ёсьць сем дзяржаўных камітэтаў, у ліку якіх Дзяржаўны камітэт навукі і тэхналёгіяў. Акрамя таго, існуе міжведамасная рада ў разьвіцьці лічбавай эканомікі. Якія функцыі ў іх можа ўзяць Міністэрства лічбавай эканомікі, Аляксандар Лукашэнка не ўдакладніў.

Міністэрства лічбавай эканомікі і грамадзтва ад 2016 году існуе ў Тайляндзе — яно было створанае на месцы Міністэрства інфармацыі і камунікацыяў. У гэтым міністэрстве ёсьць Дэпартамэнт мэтэаралёгіі і Нацыянальны статыстычны камітэт.

Мінантыманапрэгіг! Тэст пра беларускія міністэрствы

У Беларусі таксама існуе Парк высокіх тэхналёгіяў — дзяржаўная структура пад кіраўніцтвам стваральніка БРСМ Усевалада Янчэўскага. Кампаніі, што далучыліся да ПВТ, атрымліваюць адчувальныя льготы адпаведна нядаўняму «IT-дэкрэту». Толькі кампаніі ПВТ могуць паўнавартасна працаваць з крыптавалютамі.

«Дзяржаву трэба падтрымліваць»: Лукашэнка абмеркаваў «ІТ-дэкрэт»

Чалы: Адбыўся «рэгулятыўны захоп» — айцішнікі паставілі карпаратыўныя інтарэсы вышэй за нацыянальныя