Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Google забараніў разьмяшчаць рэкляму крыптавалют і замежных фінансавых рынкаў


Холдынг Alphabet, які кіруе пошукавікам Google, абвясьціў, што з чэрвеня 2018 году ўводзіць забарону на разьмяшчэньне рэклямы крыптавалют і зьвязаных зь імі паслуг і прадуктаў, напрыклад бінарных апцыёнаў, а таксама рэклямы замежных фінансавых рынкаў.

Некалькі месяцаў таму сацыяльная сетка Facebook таксама заявіла пра аналягічную забароне на рэкляму крыптавалют, палічыўшы, што такая рэкляма «падманвае» спажыўца, паведамляе «Настоящее время».

У сваім блогу прадстаўнікі Alphabet тлумачаць гэта рашэньне тым, што спрабуюць стварыць рэклямную «экасыстэму», якая будзе «працаваць для ўсіх». А яна, на іх думку, не мяркуе рэклямы фінансавых прадуктаў з высокім узроўнем рызыкі, якія кампанія называе «новай пагрозай».

Прадстаўнікі Google таксама паведамілі, што сёньня лічаць адной з асноўных сваіх задач «выдаленьне шкоднай або назойлівай рэклямы». У 2017 годзе кампанія палічыла некарэктнымі, «падманлівымі» ці шкоднымі 3,2 млрд рэклямных аб’яваў у сеціве (амаль удвая больш, чым было налічана ў 2016 годзе — 1,7 млрд аб’яваў). Такімі аб’явамі Google у прыватнасьці лічыць спасылкі, якія вядуць на сайты зь вірусамі (такіх кампанія налічыла 79 мільёнаў).

Што тычыцца «падманлівага кантэнту», то Google ужо заблякаваў каля 7 тысяч акаўнтаў, якія займаліся, на думку кампаніі, разьмяшчэньнем такой рэклямы і блякаваў звыш 12 тысяч вэб-сайтаў, якія капіявалі і перадрукоўвалі гатовую інфармацыю, разьмешчаную іншымі карыстальнікамі.

Bloomberg лічыць, што ўведзеныя абмежаваньні ня зробяць істотнага ўплыву на рэклямныя прыбыткі пошукавіка, чые даходы за 2017 год вырасьлі на 20% у параўнаньні зь 2016 годам, да 95,4 млрд даляраў.

***

У Беларусі цяпер крыптавалюты не забароненыя і не дазволеныя — згодна зь нядаўнім «ІТ-дэкрэтам», апэрацыі з крыптавалютамі можна будзе легальна ажыцьцяўляць у Беларусі ад 28 сакавіка.

Беларусам дазволяць здабываць і абменьваць крыптавалюты (у тым ліку на беларускія рублі) і ня будуць лічыць гэта за прадпрымальніцкую дзейнасьць. Кампаніям праз ПВТ (і толькі праз ПВТ) дазволяць рабіць біржы крыптавалютаў і здабываць крыптавалюты, нават ствараць уласныя. З «крыптавалютчыкаў» абяцаюць ня браць падаткаў на прыбытак, на даход зь фізычных асобаў, на дабаўленую вартасьць і падатак паводле спрошчанай схемы да 2023 году.

Біткойн. Блокчэйн. Крыптавалюты. Тлумачым на пальцах.
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:03:54 0:00

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG