Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка дапусьціў, што ў Беларусі зьменіцца Канстытуцыя. Як — не сказаў, а то «пачнецца броўнаўскі рух»


Аляксандар Лукашэнка, архіўнае фота
Аляксандар Лукашэнка, архіўнае фота

На сустрэчы з судзьдзямі Канстытуцыйнага суду Аляксандар Лукашэнка заявіў, што ў Беларусі «зь цягам чаму прыйдуць да абмеркаваньня ўнясеньня зьменаў у Асноўны закон», піша БЕЛТА.

«Усё вельмі проста, ня трэба ў гэтым шукаць нейкія навіны, аж да фэйкавых, — казаў Аляксандар Лукашэнка. — Трэба разумець, што заканатворчасьць — жывы працэс, як і ўсе законы, падзаконныя акты, гэта жывы арганізм, які павінен удасканальвацца, каб не адстаць ад таго жыцьця, якое пульсуе наогул у сьвеце».

Што менавіта будуць мяняць у Канстытуцыі, Лукашэнка не сказаў. Але згадаў, што калі Беларусь толькі атрымала незалежнасьць, «мы не маглі ўявіць, якія праблемы будуць стаяць перад намі і што эканоміка пяройдзе ў ІТ-сфэру», што «народы менш будуць гаварыць пра вуглевадароды, а на парадак дня стане інавацыя». На яго думку, на Канстытуцыю трэба паглядзець з гледзішча нядаўніх захадаў у разьвіцьці ІТ, удасканаленьні эканамічных стасункаў, аптымізацыі дзяржаўнага апарату і наданьня больш шырокіх паўнамоцтваў мясцовым уладам.

Падпісант першай Канстытуцыі: Беларусі варта адмовіцца ад прэзыдэнцкай формы кіраваньня

Лукашэнка таксама адзначыў, што для зьмены Канстытуцыі варта «дакладна выбраць момант», бо самі размовы пра зьмены ў Канстытуцыі «нараджаюць у лепшым выпадку нейкі броўнаўскі рух у нашым грамадзтве». Паводле Лукашэнкі, ад гэтага «некаторыя вельмі палітызаваныя і зацікаўленыя колы пачынаюць разьвіваць бурную дзейнасьць».

Ён прасіў выпрацаваць прапановы зьменаў у Канстытуцыю і сказаў, што «Канстытуцыйны суд мусіць пра сябе гучна заявіць», але дадаў, што ня варта ствараць «нейкія канстытуцыйныя камісіі і яшчэ нешта», а проста «паглядзець на будучыню нашай краіны».

***

Паводле цяперашняй Канстытуцыі, «не дапускаецца дэлегаваньня паўнамоцтваў прэзыдэнту на выданьне дэкрэтаў, якія прадугледжваюць зьмены і дапаўненьні Канстытуцыі, яе тлумачэньне». Зьмены ў Канстытуцыі можа распрацаваць і зацьвердзіць Палата прадстаўнікоў (з ініцыятывы прэзыдэнта або 150 тысяч грамадзян Беларусі), прыняць іх яшчэ мае Савет Рэспублікі. Некаторыя разьдзелы (І, ІІ, ІV і VІІІ) можна мяняць толькі праз рэфэрэндум.

Папярэднія рэфэрэндумы, якія пацягнулі зьмены ў Канстытуцыі, прызначаліся з парушэньнямі законаў і праводзіліся з парушэньнямі працэсу галасаваньня і падліку галасоў.

Дзень Канстытуцыі, якую парушаюць нават у дзіцячых садках

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG