Reuters: Маскоўскі НПЗ прыпыніў працу пасьля атакі 20 верасьня

Атака дронаў на Маскву, 20 верасьня 2026 году

Нафтаперапрацоўчы завод у маскоўскім раёне Капотня, які належыць «Газпрому», прыпыніў працу пасьля нядзельнай атакі ўкраінскіх дронаў, паведаміў Reuters.

Паводле крыніц агенцтва, пасьля падзеньня бесьпілётнікаў загарэліся абедзьве асноўныя ўстаноўкі першаснай перапрацоўкі сырой нафты, а на ліквідацыю пашкоджаньняў і аднаўленьне працы можа спатрэбіцца некалькі тыдняў.

У Генштабе Ўзброеных сілаў Украіны напярэдадні пацьвердзілі ўдар па Маскоўскім НПЗ. Паводле ўкраінскіх вайскоўцаў, на прадпрыемстве былі пашкоджаныя ўстаноўка першаснай перапрацоўкі АВТ-6, комплексная ўстаноўка перапрацоўкі нафты і ўстаноўка ізамэрызацыі.

Уначы на 20 верасьня ўкраінскія бесьпілётнікі атакавалі Маскву і Маскоўскую вобласьць, у тым ліку НПЗ у Капотні.

Мэр Масквы Сяргей Сабянін назваў атаку наймацнейшай за ўвесь час вайны: паводле яго, на подступах да Масквы і над горадам былі зьбітыя больш за 400 бесьпілётнікаў, а агулам «на розных рубяжах» — каля 1600 бесьпілётнікаў.

У Міністэрстве абароны Расеі заявілі пра больш як 1100 зьбітых дронаў. Выкарыстоўваліся таксама ракеты — у Міністэрстве абароны Расеі заявілі, што ўсе яны былі зьбітыя.

Маскоўскі НПЗ ужо спыняўся пасьля ўкраінскіх удараў у чэрвені. За тыдзень пасьля той атакі паліва ў Маскве і ваколіцах падаражэла на 2–7%.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Украінскія дроны атакавалі Маскву і Маскоўскую вобласьць, пашкоджаны НПЗ

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

На Жытоміршчыне расейскія войскі зьнішчаюць запраўкі і інфраструктуру. Два дроны заляцелі ў БеларусьТры найбуйнейшыя металюргічныя заводы Ўкраіны спынілі працу пасьля расейскіх удараўРасейская армія адступае на поўначы Данецкай вобласьці, але ўзмацніла ціск на поўдні гэтага рэгіёнуУкраіна можа непублічна адрэагаваць на рэтрансьлятары ў Беларусі