Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна можа непублічна адрэагаваць на рэтрансьлятары ў Беларусі

Яраслаў Чарнагор
Яраслаў Чарнагор

Украіна можа непублічна адрэагаваць на працу ў Беларусі рэтрансьлятараў, якія дапамагаюць кіраваць расейскімі дронамі. Пра гэта «Позірку» заявіў амбасадар па асаблівых даручэньнях МЗС Украіны Яраслаў Чарнагор.

Паводле ўкраінскага боку, чатыры рэтрансьлятары ў Гомельскай вобласьці аднавілі працу ў верасьні. Яны павялічваюць далёкасьць палёту БПЛА і дазваляюць кіраваць імі ў рэжыме рэальнага часу, піша «Позірк».

У Кіеве сьцьвярджаюць, што з іх дапамогай 13 верасьня былі атакаваныя ўкраінскія цягнікі і заправачныя станцыі каля польскай мяжы.

На думку Чарнагора, нападу на Ўкраіну з тэрыторыі Беларусі на сёньня не чакаецца. «Паводле нашых зьвестак, вялікага сканцэнтраваньня войскаў няма і, умоўна кажучы, паўтарэньня падзеяў 2022 году ў найбліжэйшы час ня будзе. Але гэта не азначае, што Беларусь перастала быць пагрозай для Ўкраіны», — падкрэсьліў ён.

17 верасьня ўкраінскі маніторынгавы канал єРадар паведаміў, што на працягу мінулага і гэтага тыдняў на тэрыторыі Беларусі — у раёне гораду Хойнікі, аграгарадку Махнавічы, а таксама вёсак Дэрбінка і Буда-Сафіеўка (усе ў Гомельскай вобласьці) — была выяўленая праца адразу чатырох рэтрансьлятараў для сувязі і кіраваньня рэактыўнымі БПЛА.

Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG