У Крамлі заявілі, што Менск каардынуе з Масквой большую частку праверак баявой гатоўнасьці беларускага войска

Аляксандар Лукашэнка 11 верасьня 2026 году наведаў вайсковы палігон у Баранавіцкім раёне Берасьцейскай вобласьці

Дзьмітрый Пяскоў, прэсавы сакратара расейскага прэзыдэнта Ўладзіміра Пуціна, заявіў, што Менск і Масква каардынуюць большую частку мерапрыемстваў па праверцы баявой гатоўнасьці беларускай арміі.

«Ёсьць супольныя мерапрыемствы, а ёсьць нацыянальныя мерапрыемствы, якія не каардынуюцца. Але ў цэлым большая частка, канешне, каардынуецца», — працытавала Дзьмітрыя Пяскова агенцтва «Інтэрфакс».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Кая Калас: Лукашэнка зрабіў Беларусь плятформай для расейскай вайны

Што папярэднічала

11 верасьня Аляксандар Лукашэнка, наведваючы вайсковы палігон у Баранавіцкім раёне Берасьцейскай вобласьці заявіў, што будзе трэсьці армію і ня выключыў мабілізацыю.

«Я ўжо казаў па-народнаму: армію трэба ўзварушыць, прыйшоў час. Усё войска. Усіх праверым. Аж да мабілізацыі. Таму ўсе Узброеныя сілы праверым. Мы сёньня рэвізуем войскі сувязі, артылерыю, учора — мотастралковыя падразьдзелы. Праверылі ўнутраныя войскі МУС. Мы іх правяраем па прызначэньні. Асаблівасьць у тым, што без усялякай паказухі. Я гэта не пераношу. Паказуха — гэта хлусьня», — заявіў ён.

Your browser doesn’t support HTML5

Лукашэнка ня выключыў мабілізацыю і папрасіў сустрэчы з Трампам

Чаму гэта важна

Улады Беларусі 24 лютага 2022 году дазволілі скарыстаць вайсковую інфраструктуру і паветраную прастору Беларусі для ўварваньня расейскай арміі і абстрэлаў мірных гарадоў Украіны.

Паводле крытэраў Жэнэўскай канвэнцыі, Беларусь ня ёсьць удзельніцай расейскай агрэсіі супраць Украіны, бо беларускіх Узброеных сілаў на тэрыторыі Ўкраіны няма. Аднак пры наяўнасьці іншых доказаў (дапамога вайсковай прамысловасьці, лячэньне параненых расейскіх вайскоўцаў) міжнародны суд можа прызнаць Беларусь суагрэсаркай.

У першыя дні поўнамаштабнай вайны ўрад Украіны пастанавіў закрыць усе памежныя пункты зь Беларусьсю. Пасьля адыходу расейскіх войскаў з Кіеўскай і Чарнігаўскай вобласьцяў між краінамі працуе толькі адзін пункт пропуску — у Валынскай вобласьці. Празь яго ва Ўкраіну вяртаюцца ўкраінцы, якіх незаконна вывезьлі ў Расею.

Праз падтрымку Аляксандрам Лукашэнкам расейскага ўварваньня ва Ўкраіну супраць Беларусі заходнія краіны, Эўразьвяз і Ўкраіна працягваюць уводзіць санкцыі.

Цягам усяго пэрыяду ад моманту расейскага ваеннага ўварваньня ў 2022 годзе на тэрыторыі Беларусі амаль бесьперастанку праводзяць вайсковыя вучэньні.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Лукашэнка зноў загаварыў пра агрэсіўную палітыку супраць Беларусі, хоць раней казалі аб адсутнасьці пагроз звонкуВайскоўцы з Казахстану бяруць удзел у вучэньнях «Лясное братэрства» на мяжы Беларусі з Украінай. ФОТАГрузавы самалёт іранскай авіякампаніі тройчы за апошнія тыдні прылятаў у МенскУ Беларусі з пачатку 2026 году правялі каля двух дзясяткаў буйных вайсковых вучэньняў