Пачнуць выбарачна правяраць рэчы школьнікаў
З новага навучальнага году ў школах ахоўнікі атрымаюць права рабіць дагляд рэчаў вучняў без законных прадстаўнікоў дзіцяці — дастаткова будзе прысутнасьці пэдагога.
Выбіраць, каго з школьнікаў весьці на надгляд, будуць ахоўнікі, абапіраючыся на свой досьвед. Будуць зьвяртаць увагу на «асаблівасьці паводзінаў» непаўналетніх. Правяраць будуць таксама наведнікаў школ, а таксама бацькоў.
У якасьці прычын для ўвядзеньня такіх праверак у міліцыі называюць трагічныя выпадкі ў Расеі, калі школьнікі, «якія зазналі булінг або кіраваліся помстай зь нейкіх іншых прычынаў», учынялі напады з халоднай і агнястрэльнай зброяй, а таксама з арбалетам.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Перад урокамі — надгляд. З 1 верасьня пачнуць выбарачна правяраць рэчы школьнікаўУ школах мяняюць правілы харчаваньня і ня толькі
1 верасьня навацыі прыйдуць і ў школы.
Мяняюцца правілы харчаваньня. Зараз будзе адзіны фармат аднаразовага харчаваньня: для першай зьмены гэта другі сьняданак, для другой — падвячорак. У абодвух выпадках яда для школьнікаў будзе складацца з салаты, гарачай стравы і напою. Цэны вызначаюць на мясцовым узроўні. У Менску, як стала вядома onliner.by, харчаваньне залежна ад узросту школьніка абыдзецца ад 2,41 рубля для першаклясьніка да 2,85 рубля для вучня 11-й клясы. Абед у групе падоўжанага дня будзе каштаваць 3 рублі 45 капеек.
Зьмены закрануць школьныя праграмы. Для 10-х клясаў у межах прадмету «Дапрызыўная і мэдычная падрыхтоўка» ўводзяць разьдзел «Тактычная мэдыцына», а ў другім паўгодзьдзі хлопчыкі асвояць асновы кіраваньня дронамі.
Больш за 300 школаў пачнуць працаваць у аўтаматызаванай сыстэме «Электронная школа», закліканай падвысіць якасьць кіраваньня адукацыйнымі ўстановамі. У пілётных школах увядуць электронныя журналы і дзёньнікі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Беларускія школы зь верасьня пачнуць падключаць да сыстэмы «Электронная школа»Падаражэюць платныя дарогі
У Беларусі павялічаць тарыфы на праезд па платных дарогах. Новыя каэфіцыенты пачнуць дзейнічаць з 1 верасьня, паведамілі ў Міністэрстве транспарта і камунікацый.
Так, тарыф за 1 км праезду транспартных сродкаў (МС) з дапушчальнай агульнай масай больш за 3,5 т складзе:
- для двухвосевых – €0,121
- для трохвосевых – €0,152
- для чатырохвосных і больш – € 0,182.
Зьмяненьні зацьверджаны Пастановай Міністэрства транспарту і камунікацый № 42 і закрануць грузавы транспарт, аўтобусы, а таксама вадзіцеляў легкавых аўто з краін, якія не ўваходзяць у ЭАЭС.
Для легкавых аўтамабіляў, зарэгістраваных у краінах ЭАЭС (Беларусь, Расея, Казахстан, Кіргізстан, Армэнія), праезд застаецца бясплатным
На 5% вырастуць пэнсіі
З 1 верасьня ў Беларусі павысяць працоўныя пэнсіі. Падвышэньне закране пэнсіі па дасягненьні ўзросту, за выслугу гадоў, па інваліднасьці й з нагоды страты карміцеля. Пераразьлік правядуць як працоўным, так і непрацоўным пэнсіянэрам. У Міністэрстве працы Беларусі абяцаюць, што падвышэньне ў сярэднім складзе 5%.
Папярэдне ацэнена, што сярэдняя пэнсія па ўзросьце ў верасьні 2026 году складзе 1125 рублёў, або прыкладна 375 даляраў ЗША паводле курсу на канец жніўня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Беларусаў не прывабіла праграма дадатковай назапашвальнай пэнсіі «3+3», якую прапанавалі ўлады. Ад такой жа ў Літве адмаўляюццаPayoneer перастане абслугоўваць кліентаў зь Беларусі
Міжнародны электронны плацёжны сэрвіс Payoneer спыняе абслугоўваньне кліентаў зь Беларусі.
Кампанія папярэджвала, што з 1 верасьня перастане пераводзіць грошы на рахункі ў беларускіх банках. Зараз карыстальнікі атрымліваюць апавяшчэньні аб закрыцьці акаўнтаў сэрвісу, у некаторых выпадках сэрвіс паказвае 11 верасьня як дату закрыцьця.
Payoneer — плацёжная сыстэма, якая забясьпечвае фінансавыя паслугі і грашовыя онлайн-пераводы. Payoneer — зарэгістраваны правайдэр карпарацыі MasterCard. Штаб-кватэра кампаніі знаходзіцца ў Нью-Ёрку. У 2015 годзе сэрвіс спыніў працу ў акупаваным Расеяй украінскім Крыме.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Плацежны сэрвіс Payoneer заклікае сваіх беларускіх кліентаў выводзіць сродкі зь яго сыстэмыВырасьце базавая стаўка
Згодна з пастановай Савету Міністраў ад 17 жніўня 2026 г. № 418, з 1 верасьня памер базавай стаўкі складзе 300 рублёў. На сёньня базавая стаўка — 297 рублёў.
Базавая стаўка — гэта асноўны элемэнт тарыфнай сыстэмы, паводле яе налічваюць заробкі работнікам бюджэтных арганізацыяў. Міністэрства працы падлічыла, што падвысяць заробкі прыкладна 770 тысячам бюджэтнікаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
У Беларусі істотна падаражэў «баршчавы набор», нягледзячы на новы ўраджай гародніныЛатвія забараняе імпарт некаторых тавараў зь Беларусі і Расеі
Забарона ахоплівае друкаваныя кнігі, газэты й іншую паліграфічную прадукцыю, адзеньне, іншыя гатовыя тэкстыльныя вырабы, абутак, галаўныя ўборы, а таксама цацкі, гульні і спартовыя прылады. Пад забарону ўвозу зь дзьвюх краін трапляюць і тыя ж тавары, якія ўвозяцца з трэціх краін.
Адпаведную пастанову Кабінэт міністраў Латвіі прыняў 25 жніўня. Яе мэта — абараніць інтарэсы бясьпекі Латвіі, зьменшыць магчымасьці Расеі і Беларусі атрымліваць даходы ад экспарту тавараў, а таксама абмежаваць пападаньне ў краіну расейскіх прапагандысцкіх матэрыялаў.