Што ЗША прапанавалі Лукашэнку і ці будуць новыя вызваленьні палітвязьняў? Чаму ўзбэцкія работнікі выбіраюць Расею і Казахстан, а не Беларусь? І як барацьба з карупцыяй ператвараецца ў новыя схемы?
У новым выпуску «ПіК Свабоды» з Ганнай Соўсь — пра таемныя прапановы Вашынгтона і Менску, магчымы новы візыт Джона Коўла і перамовы вакол палітвязьняў. Пагаворым пра лёс «Амкадору» і раскажам натхняльную гісторыю пра тое, як 82-гадовы беларус пераплыў Басфор.
0:00 Лукашэнка атрымаў новыя прапановы ЗША і перадаў адказ
02:51 Карупцыйны скандал у дзяржзакупках
04:40 Дзяржава забірае «Амкадор»
06:32 Справа ашуканскіх кол-цэнтраў
07:44 Узбэкі абіраюць не Беларусь
09:30 82-гадовы беларус пераплыў Басфор