Махляры з фальшывых сайтаў нібыта беларускай мытні пачалі выкарыстоўваць штучны інтэлект

Беларуская мытня, архіўнае фота

Махляры прапануюць сканфіскаваныя тавары зь вялікімі зьніжкамі, каб ашукаць даверлівых пакупнікоў.

«Канфіскат з мытні даступны па цане на 70% ніжэйшай, праходзьце на спасылку», — так некалькі новых сайтаў і акаўнтаў у сацыяльных сетках, падобных да сайтаў і акаўнтаў беларускай мытні, прапаноўваюць беларусам танны канфіскат.

Рэклямуе яго дзяўчына ў форме мытнай службы, створаная штучным інтэлектам.

«Запушчаная таргетаваная рэкляма аб продажы смартфонаў, пральных машын, лядоўняў і іншай тэхнікі па нізкіх цэнах. Прапануецца перайсьці на спасылку, каб азнаёміцца з асартымэнтам тавараў і зрабіць замову з абавязковай перадаплатай.

Прыцягвае погляд „арыгінальнасьць“ створанай з дапамогай ШІ рэклямы ў фэйкавым акаўнце пад назвай „customs_belarus“, якая прапануе перайсьці на яшчэ адзін такі ж ашуканскі канал „Беларусь 🇧🇾“ у мэсэнджары Telegram», — паведамляе беларуская мытня ў сваім сапраўдным тэлеграм-канале.

Пры гэтым беларускія мытнікі папярэджваюць: усе прапановы продажу канфіскаваных тавараў ад мытні — махлярскія схемы, бо мытня не прадае канфіскат.

У Беларусі продажам канфіскату займаюцца спэцыялізаваныя крамы, у асноўным сетка «Ваш выбар», якою кіруе гандлёвы дом «Усходні» пры кіраўніцтве справамі Лукашэнкі, а таксама крамы, падведамасныя Міністэрству юстыцыі. Прадаюць канфіскат у раздробных крамах і на аўкцыёнах.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Сілавікі заявілі, што спынілі працу некалькіх незаконных кол-цэнтраў у Менску, затрымалі 55 чалавекМахляры выманьваюць грошы, абяцаючы добрую характарыстыку ад КДБ і пагражаючы крымінальным перасьледамТэлефонныя махляры пераключыліся на дзяцей, пагражаюць ператрусам і арыштам бацькоўУ Менскім палацы дзяцей і моладзі для прафіляктыкі злачынстваў абсталявалі турэмную камэруМахляры знайшлі яшчэ адзін спосаб выманьваць грошы ў беларусаў, прапануюць дапамогу ў атрыманьні візаўМахляры ў Беларусі выманьваюць грошы, пагражаючы ахвярам вобшукамі і крымінальнымі справамі