Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Махляры ў Беларусі выманьваюць грошы, пагражаючы ахвярам вобшукамі і крымінальнымі справамі


Беларускія грошы. Ілюстрацыйнае фота
Беларускія грошы. Ілюстрацыйнае фота

Пра новыя прыклады дзейнасьці ашуканцаў рэгулярна паведамляе Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі.

Апошні падобны выпадак апісала менская міліцыя: пакуль бацькоў не было дома, падлетак адчыніў сэйф і перадаў кур’еру ашуканцаў 35 тысяч даляраў.

«Падлетак расказаў, што атрымаў паведамленьне ў мэсэнджары ад нібыта супрацоўніка „Белпошты“. Зламысьнікі паведамілі пра пасылку на яго імя і пад маркай удакладненьня зьвестак для дастаўкі выманілі асабістую інфармацыю.

Пасьля гэтага яму патэлефанаваў „інспэктар лічбавай бясьпекі“. Мужчына паведаміў, што раней падлетак „меў зносіны з ашуканцамі“, а зараз нібыта ад яго імя робяцца незаконныя фінансавыя апэрацыі. Напалохаўшы непаўналетняга вобшукам, зламысьнік запатрабаваў тэрмінова „задэкляраваць“ усе грошы, якія ёсьць у доме», — апісвае міліцыя стандартную схему, якая дзейнічае на запалоханых людзей.

6 сьнежня 69-гадовая жыхарка Менску пад пагрозай крымінальнага перасьледу, як паведаміў той жа тэлеграм-канал міліцыі, аддала махлярам больш за 100 тысяч рублёў.

5 сьнежня тэлеграм-канал менскай міліцыі расказаў пра пэнсіянэрку, якая пад пагрозай ператрусу «аддала афэрыстам больш за 10 тысяч рублёў, каб унікнуць вобшуку ў кватэры і ня стаць фігуранткай крымінальнае справы».

Пра ператрусы і крымінальны перасьлед у Беларусі паведамляюць амаль штодня, яны актыўна выкарыстоўваюцца для масавых палітычных рэпрэсіяў супраць апанэнтаў уладаў, якія ўзмацніліся з 2020 году, калі дзясяткі тысяч людзей трапілі пад арышты або мусілі эміграваць.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG