Злучаныя Штаты дамагліся вызваленьня 250 палітвязьняў. Частку вызваленых палітвязьняў вывезьлі ў Літву, частцы дазволілі застацца ў Беларусі.
У спэцыяльным эфіры Свабоды з Ганнай Соўсь самая апошняя інфармацыя і камэнтары. У нашым эфіры будуць праваабаронца Вясны Уладзь Лабковіч, Віціс Юрконіс з Freedom House, былыя палітзьяволеныя Ксенія Луцкіна і Павал Севярынец, прадстаўнікі Аб’яднанага пераходнага кабінэту і фонду BySol.