Расея і Ўкраіна правялі абмен палоннымі ў фармаце 200 на 200

Вызваленыя 5 сакавіка палонныя

Сярод тых, хто вярнуўся ва Ўкраіну, цывільныя людзі і вайскоўцы — абаронцы Марыюпалю, Данеччыны, Луганшчыны, Харкаўшчыны і Запарожжа, напісаў у тэлеграме прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі.

Гэта другі абмен сёлета. Папярэдні быў 5 лютага. Тады Ўкраіна вярнула зь няволі 150 вайскоўцаў і сем цывільных грамадзянаў.

Паводле ўкраінскага амбудсмэна Дзьмітрыя Лубінца, агулам з расейскага палону ва Ўкраіну ўдалося вярнуць 6622 украінцы.

У лютым Зяленскі паведаміў, што ў расейскім палоне ўтрымліваюць каля 7 тысяч украінцаў.

Пра вяртаньне з украінскага палону двухсот вайскоўцаў паведаміла і Міністэрства абароны Расеі.

Цяпер яны ў Беларусі, дзе атрымліваюць псыхалягічную і мэдычную дапамогу. Потым іх даставяць у Расею для лячэньня і рэабілітацыі.

«Пры вяртаньні расейскіх вайскоўцаў з палону пасярэдніцкія намаганьні гуманітарнага характару аказалі Аб’яднаныя Арабскія Эміраты і ЗША», — адзначыла расейскае мінабароны.


ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

«Будзем адбудоўваць. Калі не зжывуць нас зусім». Рэпартаж з прыфрантавой украінскай вёскі. ВІДЭААд расейскіх удараў ва Ўкраіне сама меней тры чалавекі загінулі. Украінскія сілы атакавалі НПЗ у СаратавеРасейскія войскі абстралялі цягнік у Мікалаеве. Толькі ў сакавіку па ўкраінскай чыгунцы нанесьлі 18 удараўВялікая Брытанія заклікае Расею і Беларусь спыніць безадказныя дзеяньні і рыторыку