Расейскія войскі абстралялі цягнік у Мікалаеве. Толькі ў сакавіку па ўкраінскай чыгунцы нанесьлі 18 удараў

Наступствы расейскага ўдару па пасажырскім цягніку ў Харкаўскай вобласьці. Ілюстрацыйнае фота
Наступствы расейскага ўдару па пасажырскім цягніку ў Харкаўскай вобласьці. Ілюстрацыйнае фота

Раніцай 4 сакавіка расейскія войскі нанесьлі ўдар па Мікалаеве, адзін чалавек паранены.

Як паведамілі ў Дзяржаўнай службе надзвычайных сытуацыяў Украіны, яго шпіталізавалі.

У выніку абстрэлу пашкоджаны аб’ект транспартнай інфраструктуры, загарэўся цягнік, людзей пасьпелі эвакуаваць. Раненьні атрымаў супрацоўнік чыгункі, які аглядаў цягнік.

«Пад ударамі таксама лякаматывы, грузавыя вагоны і спэцыялізаваная тэхніка для рамонту інфраструктуры. У гэтым месяцы вораг атакаваў і чыгуначнае дэпо, і масты. Найбольш абстрэлаў — паблізу лініі фронту», — адзначылі ў чыгунцы.

Расейская войска сыстэмна атакуе жылыя кварталы і цывільную інфраструктуру з розных відаў узбраеньня — ударнымі дронамі, ракетамі, кіраванымі авіябомбамі.

Кіраўніцтва Расеі зьняпраўджвае тое, што расейская армія наносіць мэтанакіраваныя ўдары па цывільнай інфраструктуры і мірным насельніцтве.

Украінская ўлада і міжнародныя арганізацыі кваліфікуюць гэтыя ўдары як ваенныя злачынствы Расейскай Фэдэрацыі і пераконваюць, што яны маюць мэтанакіраваны характар.


​
XS
SM
MD
LG