Ціханоўская прапанавала прызначыць украінскага спэцпасланьніка па Беларусі. А Зяленскі запрасіў Ціханоўскую наведаць Кіеў.
Вечарам 25 студзеня ў Вільні сустрэліся беларуская дэмакратычная лідэрка Сьвятлана Ціханоўская і прэзыдэнт Украіны Ўладзімер Зяленскі, паведаміў тэлеграм-канал Сьвятланы Ціханоўскай.
Ціханоўская ад імя беларусаў
- выказала поўную падтрымку ўкраінскаму народу,
- падзякавала Зяленскаму за моцную прамову на цырымоніі ўшанаваньня паўстанцаў 1863 году, значная частка якой была прысьвечана беларусам,
- згадала беларускіх добраахвотнікаў, у тым ліку тых, што трапілі ў палон,
- партызанаў, незаконна асуджаных за падтрымку Ўкраіны,
- прапанавала Ўкраіне прызначыць спэцпасланьніка па Беларусі, а таксама шчыльней супрацоўнічаць зь Місіяй дэмакратычных сілаў у Кіеве,
- падкрэсьліла, што лёсы вольнай Беларусі і Ўкраіны ўзаемазьвязаныя.
Ціханоўская і Зяленскі таксама абмеркавалі санкцыі, супольную стратэгію ў Эўропе і ЗША, прыцягненьне да адказнасьці Лукашэнкі, і памагатых рэжыму, у тым ліку — за вываз украінскіх дзяцей.
Уладзімір Зяленскі запрасіў Ціханоўскую наведаць Кіеў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зяленскі — беларусам: «Вы эўрапейскі народ, які будзе разам з усімі нашымі народамі ў абʼяднанай, вольнай Эўропе»