Мэр Кіева Віталь Клічко напісаў, што безь сьвятла пасьля атакі засталіся каля 6 тысяч шматпавярховікаў, зь іх каля 1600 заставаліся безь сьвятла і ўраньні 25 студзеня.
Таксама былі атакаваныя Харкаў і Нікопаль. Пацярпелі дзясяткі чалавек, у тым ліку дзіцё.
Увечары ў суботу пад абстрэл з боку Ўкраіны трапіў Белгарад, паведаміў губэрнатар Вячаслаў Гладкоў.
Паводле яго, гэта быў самы моцны абстрэл горада. У выніку яго адбылася аварыя ў сыстэме энэргазабесьпячэньня.
Паводле мэра Белгараду Валянціна Дзямідава, пасьля абстрэлу спынілася помпавая станцыя, якая забясьпечвае цяплом некалькі дамоў. Тэлеграм-канал «Пепел» паведаміў, што была атакаваная Белгарадзкая ЦЭЦ.
На Белгародчыне пацярпелі некалькі чалавек, у тым ліку дзіцё, паведаміў Гладкоў.
Таксама дроны атакавалі Бранскую, Растоўскую, Арлоўскую, Астраханскую вобласьці і Краснадарскі край.
Форум